Знак задыяку ♉︎ Taurus (рас. Телец) — па-беларуску...
Усе асноўныя зоркі, сузор’і, плянэты маюць беларускія імёны. Ці не заблукаем у беларускім небе?
Не. Правільны адказ — Бык. Задыякальныя сузор’і называем беларускімі словамі: Баран, Панна (або Дзяўчына), Шалі, Казларог.
Не. Правільны адказ — Бык. Задыякальныя сузор’і называем беларускімі словамі: Баран, Панна (або Дзяўчына), Шалі, Казларог.
Так, Бык. Задыякальныя сузор’і называем беларускімі словамі: Баран, Панна (або Дзяўчына), Шалі, Казларог.
Не, Вялікі Воз (побач на небе і Малы Воз). У яго ўпрэжаныя трое коней, а едзе ў ім Ільля (у дахрысьціянскую эпоху — Пярун). А Тры Каралі — гэта Пояс Арыёна.
Так, Вялікі Воз (побач на небе і Малы Воз). У яго ўпрэжаныя трое коней, а едзе ў ім Ільля (у дахрысьціянскую эпоху — Пярун).
Не, Вялікі Воз (побач на небе і Малы Воз). У воз ўпрэжаныя трое коней, а едзе ў ім Ільля (у дахрысьціянскую эпоху — Пярун). А Стажары — гэта сузор’е Пляяды.
Не. Гэта Палярная зорка. Зямля абяртаецца вакол сваёй восі, а здаецца, што неба круціцца вакол гэтай нерухомай для вока паўночнай зоркі. Памятаеце ў Караткевіча: компас у трывожны год паказвае „туды і сюды, на захад і на поўдзень і на ўсход, абы толькі не на Зорны Кол, як то належыць“ („Хрыстос прызямліўся ў Гародні“). А цэнтар нашай Галяктыкі — у кірунку сузор'я Стральца.
Так, гэта Палярная зорка. Зямля абяртаецца вакол сваёй восі, а здаецца, што неба круціцца вакол гэтай нерухомай для вока паўночнай зоркі. Памятаеце ў Караткевіча: компас у трывожны год паказвае „туды і сюды, на захад і на поўдзень і на ўсход, абы толькі не на Зорны Кол, як то належыць“ („Хрыстос прызямліўся ў Гародні“).
Не. Гэта Палярная зорка. Зямля абяртаецца вакол сваёй восі, а здаецца, што неба круціцца вакол гэтай нерухомай для вока паўночнай зоркі. Памятаеце ў Караткевіча: компас у трывожны год паказвае „туды і сюды, на захад і на поўдзень і на ўсход, абы толькі не на Зорны Кол, як то належыць“ („Хрыстос прызямліўся ў Гародні“). А Стралец і ёсьць Стралец.
Не, гэта плянэта Юпітэр, названая рымлянамі ў гонар бога неба — у грэкаў гэта Дзэўс, у нашых продкаў Пярун. У Вацлава Ластоўскага Пярунец — гэта яшчэ і чацьвер, дзень Юпітэра-Перуна-Тора (параўн. Thursday — дзень бога Тора). А Касіяпэя мае народную назву Карона.
Не, гэта плянэта Юпітэр, названая рымлянамі ў гонар бога неба — у грэкаў гэта Дзэўс, у нашых продкаў Пярун. У Вацлава Ластоўскага Пярунец — гэта яшчэ і чацьвер, дзень Юпітэра-Перуна-Тора (параўн. Thursday — дзень бога Тора).А цёмны Месяц у пачатку новага цыклю называюць ноўчык, межы, зáцемак.
Так, плянэта Юпітэр, названая рымлянамі ў гонар бога неба — у грэкаў гэта Дзэўс, у нашых продкаў Пярун. У Вацлава Ластоўскага Пярунец — гэта яшчэ і чацьвер, дзень Юпітэра-Перуна-Тора (параўн. Thursday — дзень бога Тора).
Так. Квадра, чвэрць — ад лацінскага слова, бо фазаў чатыры. А кварта — адзінка аб'ёму, кварту можна выпіць.
Не-е. Кварта — адзінка аб'ёму ў 0,82 л, кварту можна выпіць. А ў месяца чатыры квадры, чвэрці — таксама ад лацінскага слова.
Не. Квадра месяца, чвэрць — ад лацінскага слова, бо фазаў чатыры. А чацьвярык коней запрагаюць у дарагую карэту.
Не. Вéтах. Квадры Месяца: маладзíк (сярпок справа) — поўня — сход — вéтах (або вятох, сярпок зьлева). У гаворках ёсьць назва прамежкавай фазы — падпоўня. А папялéц — першы дзень Вялікага посту ў каталікоў, калі пасыпаюць галовы попелам вярбы.
Так, вéтах. Квадры Месяца: маладзíк (сярпок справа) — поўня — сход — вéтах (або вятох, сярпок зьлева). У гаворках ёсьць назва прамежкавай фазы — падпоўня.
Не-е! Вéтах. Квадры Месяца: маладзíк (сярпок справа) — поўня — сход — вéтах (або вятох, сярпок зьлева). У гаворках ёсьць назва прамежкавай фазы — падпоўня. А стрэмка, хоць тонкая, але яна не на небе, а ў пальцы або пятцы.
Так, Птушыны Шлях. Ёсьць іншыя „птушыныя“ назвы: Дарога ў Вырай, Гусіная Дарога; ёсьць паэтычна-філязофскія Божая Дарога і Зорны Шлях; ёсьць геаграфічна-сматусныя Дарога ў Рым, ці Ерусалім, ці Кіеў; урэшце, ёсьць і назва Малочны Шлях — як у грэкаў (Галяктыка — „малочная“).
Не. Птушыны Шлях. Ёсьць іншыя „птушыныя“ назвы: Дарога ў Вырай, Гусіная Дарога; ёсьць паэтычна-філязофскія Божая Дарога і Зорны Шлях; ёсьць геаграфічна-сматусныя Дарога ў Рым, ці Ерусалім, ці Кіеў; урэшце, ёсьць і назва Малочны Шлях — як у грэкаў (Галяктыка — „малочная“). А Зьмей — беларуская назва сузор’я Дракона.
Не. Птушыны Шлях. Ёсьць іншыя „птушыныя“ назвы: Дарога ў Вырай, Гусіная Дарога; ёсьць паэтычна-філязофскія Божая Дарога і Зорны Шлях; ёсьць геаграфічна-сматусныя Дарога ў Рым, ці Ерусалім, ці Кіеў; урэшце, ёсьць і назва Малочны Шлях — як у грэкаў (Галяктыка — „малочная“).
Не. Заранка — назва ранішняй Вэнэры, яна ж і Заранíца, і Сьвітальная зорка (а тую ж Вэнэру, але вечаровую, называюць Вечарніца, Вячорка, а нават Месяцова Памочніца). А аптычныя зьявы вакол сонечнага дыску на сьвітанку называюцца „Сонца грае“.
Так, гэта назва ранішняй Вэнэры, яна ж і Заранíца, і Сьвітальная зорка (а тую ж Вэнэру, але вечаровую, называюць Вечарніца, Вячорка, а нават Месяцова Памочніца).
Не. Заранка — назва ранішняй Вэнэры, яна ж і Заранíца, і Сьвітальная зорка (а тую ж Вэнэру, але вечаровую, называюць Вечарніца, Вячорка, а нават Месяцова Памочніца).
Не. Мілавіца — яшчэ адно імя Вэнэры. Магчыма, яго прыдумаў Вацлаў Ластоўскі, але нават калі і так, то імя вельмі паэтычнае і даўно прыжылося ў беларускай мове, а нават у брэндах адзеньня. А сузор’е Ліра мае беларускую народную назву Нявеста.
Так, гэта таксама імя Вэнэры. Магчыма, яго прыдумаў Вацлаў Ластоўскі, але нават калі і так, то імя Мілавіца вельмі паэтычнае і даўно прыжылося ў беларускай мове, а нават у брэндах адзеньня.
Не. Мілавіца — яшчэ адно імя Вэнэры. Магчыма, яго прыдумаў Вацлаў Ластоўскі, але нават калі і так, то імя вельмі паэтычнае і даўно прыжылося ў беларускай мове, а нават у брэндах адзеньня. А знак задыяку Virgo — Дзяўчына або Панна.
Так, зьнічка. Воку здаецца, што зь неба падае зорка — і зьнікае (яшчэ пра мэтэоры казалі, што цмок паляцеў). Ня блытайма: зьніч — сьвяты агонь на зямлі (цяпер гэта сьвяцільнік у пасудзіне), не на небе.
Не, гэта зьнічка. Воку здаецца, што зь неба падае зорка — і зьнікае (яшчэ пра мэтэоры казалі, што цмок паляцеў). І ня блытайма: зьніч — сьвяты агонь на зямлі (цяпер гэта сьвяцільнік у пасудзіне), не на небе.
Не, гэта зьнічка. Воку здаецца, што зь неба падае зорка — і зьнікае (яшчэ пра мэтэоры казалі, што цмок паляцеў). І ня блытайма: зьніч — сьвяты агонь на зямлі (цяпер гэта сьвяцільнік у пасудзіне), не на небе. А Воўчая зорка — яшчэ адно імя Вэнэры (вечаровай, вядома ж).