Зь беларускімі жывёламі варта размаўляць! У іх багаты лексыкон — нехта кажа „і-га-га“, нехта — „кох“, а нехта нават кулдыячыць. І зьвяртацца да іх трэба ўмець: каму сказаць „тпрусь-тпрусь“, а каму “пыль-пыль“. Практычны ТЭСТ
Так. „Кукарэ́ку! Кукарэ́ку! Заб'ю казу-недарэку!“ — гэта крык гуманнага пеўня з народнае казкі „Каза-манюка“. А cock-a-doodle-doo — песьня лівэрпульскага пеўня.
Не. „Кукарэ́ку! Кукарэ́ку! Заб'ю казу-недарэку!“ — так крычыць гуманны певень у народнай казцы „Каза-манюка“. А cock-a-doodle-doo — песьня лівэрпульскага пеўня.
Не. „Кукарэ́ку! Кукарэ́ку! Заб'ю казу-недарэку!“ — так крычыць гуманны певень у народнай казцы „Каза-манюка“. Ёсьць дыялектныя формы: заходнепалескі певень крычыць „Какарэ́к!“, але націск усюды на трэці склад. „Кукарекý“ — значыць, певень расейскі.
Не. Шчасьлівы кот вуркоча: вур-вур (або курняўкае, курну пяе). Злосны сабака гыркае, а закаханы голуб буркуе.
Так. Шчасьлівы кот вуркоча: вур-вур (або курняўкае, курну пяе). Злосны сабака гыркае, а закаханы колуб буркуе.
Не. Шчасьлівы кот вуркоча: вур-вур (або курняўкае, курну пяе). Злосны сабака гыркае, а закаханы голуб буркуе.
Не. Псік! Апсíк! — так катá адганяюць. А традыцыйныя мянушкі катоў ці то ад колеру — напр. Мурза, ці ад чалавечых імёнаў (Марцін).
Не. Псік! Апсíк! — так катá адганяюць. А казла (і казу таксама) падзываюць „кызя-кызя“.
Слушна. Псік! Апсíк! — так катá адганяюць.
Так! Этнограф Павал Шпілеўскі запісаў у ХІХ стагодзьдзі назву спрадвечнабеларускай і любімай народам птушкі „чыюк“ — утвораную яўна ад яе воклічаў (як і „папугай“, дарэчы).
Не. „Чыюк“ — гэта назва спрадвечнабеларускай і любімай народам птушкі, якую ў ХІХ стагодзьдзі запісаў этнограф Павал Шпілеўскі. Назва паходзіць ад яе воклічаў (як і „папугай“, дарэчы).
Не. „Чыюк“ — гэта назва спрадвечнабеларускай і любімай народам птушкі, якую ў ХІХ стагодзьдзі запісаў этнограф Павал Шпілеўскі. Назва паходзіць ад яе воклічаў (як і „папугай“, дарэчы).
Не. „Кыцí-кыцí“, або „кыцы́-кыцы́“, або „кацí-кацí“ і падобна, але не „кіс-кіс“.
Гэта міжнародны спосаб! А менавіта па-беларуску падзываем „кыцí-кыцí“, або „кыцы́-кыцы́“, або „кацí-кацí“ і падобна (але не „кіс-кіс“).
Так! „Кыцí-кыцí“, або „кыцы́-кыцы́“, або „кацí-кацí“ і падобна, але не „кіс-кіс“.
Не, „шут-шут-шут“ — падзываньне авечак. Варыянты — „шу-шу-шу“, „шуткі-шуткі“. А індыка лепш не падзываць, ён бывае агрэсіўны.
Не, „шут-шут-шут“ — падзываньне авечак. Варыянты — „шу-шу-шу“, „шуткі-шуткі“. А качак падзываюць „вуць-вуць“.
Так, на дзіва, авечак (варыянты — „шу-шу-шу“, „шуткі-шуткі“).
Так. Яна рохкае: „Рох-рох, рох-рох, завярнуў парсюк за рог — а на гэным на рагý прадавалася рагý“ (не з парсюка! Вершык Сержука Сокалава-Воюша).
Не-е. Яна рохкае: „Рох-рох, рох-рох, завярнуў парсюк за рог — а на гэным на рагý прадавалася рагý“ (не з парсюка! Вершык Сержука Сокалава-Воюша). Увага: наша сьвіньня ня „хрюкает“!
Не-е. Яна рохкае: „Рох-рох, рох-рох, завярнуў парсюк за рог — а на гэным на рагý прадавалася рагý“ (не з парсюка! Вершык Сержука Сокалава-Воюша). А гыркае сабака.
Не-е. Ад душы рагоча слуцкі (і аршанскі, і заходнепалескі) конь: і-га-га! А індык кулдыячыць.
Так. Слуцкі (і аршанскі, і заходнепалескі) конь, бачачы рэальнасьць, ад душы рагоча: і-га-га!
Не. Ад душы рагоча наш слуцкі (і аршанскі, і заходнепалескі) конь: і-га-га! А кукабара зь яе сатанінскім рогатам у нас пакуль не жыве.
Так, сквяруцца (або крэкчуць) жабы, гучна выводзячы веснавыя песьні „на тыя адвечныя тэмы, што сэрца хвалююць шляхотнае“ (Міхал Анемпадыстаў, „Народны альбом“).
Не. Сквяруцца (або крэкчуць) жабы, гучна выводзячы веснавыя песьні „на тыя адвечныя тэмы, што сэрца хвалююць шляхотнае“ (Міхал Анемпадыстаў, „Народны альбом“). А краты рыюць ціха, але пішчаць.
Не. Сквяруцца (або крэкчуць) жабы, гучна выводзячы веснавыя песьні „на тыя адвечныя тэмы, што сэрца хвалююць шляхотнае“ (Міхал Анемпадыстаў, „Народны альбом“). А шашаль апэтытна хрумкае драўнінай бярвёнаў, дошак і мэблі.
Не, рыкáюць каровы, валы і нават зубры́: М-му-у! А бабёр крычыць плачлівым голасам.
Так, і каровы, і валы, і нават зубры́ рыкáюць: М-му-у!
Не, рыкáюць каровы, валы і нават зубры́: М-му-у! А сабака, калі злы, гы́ркае або гырчы́ць.