Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Рамульд Улан выйшаў на волю


Рамуальд Улан у судзе, архіўнае фота
Рамуальд Улан у судзе, архіўнае фота

«Добры дзень, сябры, землякі!!! ...на шостым месяцы амністыі да мяне ўсё ж такі прымянілі гэтую амністыю — адзінага з двух з паловай дзясяткаў палітычных на гомельскай хіміі, — напісаў Улан на сваёй старонцы ў Фэйсбуку — Шчыра дзякую ўсім, хто пісаў лісты, падтрымліваў мяне!!! Буду рады бачыць вас, сябры, — дзе месьцілася „Новая газета Смаргоні“!!!»

Індывідуальны прадпрымальнік са Смаргоняў на Горадзеншчыне Рамуальд Улан на пачатку 2021 году атрымаў 2,5 года абмежаваньня свабоды, гэтак званай «хіміі», па абвінавачаньні ў паклёпе на міліцыянтаў.

Улан — заснавальнік закрытай уладамі «Новой газеты Сморгони» (1996–2005), якая накладам утрая перавышала дзяржаўную раёнку «Светлы шлях», быў дэпутатам раённага савету дэпутатаў. У апошнія гады перад арыштам прапаноўваў паслугі друку, рэклямы, паліграфіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG