ТЭСТ НА МОЎНЫ СПРЫТ

ТЭСТ НА МОЎНЫ СПРЫТ

У гэтых беларускіх словах і формах часта памыляюцца, бо блытае расейская мова. Праверым сябе: ці паддаемся чужамоўнаму ціску? І заадно падвучымся.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так, плыўчыСЕ. Напрыклад, Аляксандры Герасімені. Нагадаем: -хе ў канцы слова НЕ БЫ-ВА-Е! (акрамя „хе-хé“). У песьні Лявон купіў чаравічкі ЛявоніСЕ. Падобна: Вольга — (каму?) ВольЗЕ, Аленка — (каму?) АленЦЫ.

Не! Запомнім: -хе ў канцы слова НЕ БЫ-ВА-Е! (акрамя „хе-хé“). Толькі плыўчыСЕ. Напрыклад, Аляксандры Герасімені. У песьні Лявон купіў чаравічкі ЛявоніСЕ. Падобна: Вольга — (каму?) ВольЗЕ, Аленка — (каму?) АленЦЫ.

Не! Па-беларуску пЛЫвец, пЛЫўчыха. Таму ПЛЫЎЧЫСЕ. Напрыклад, Аляксандры Герасімені. І нагадаем: -хе ў канцы слова НЕ БЫ-ВА-Е! (акрамя „хе-хé“). У песьні Лявон купіў чаравічкі ЛявоніСЕ. Падобна: Вольга — (каму?) ВольЗЕ, Аленка — (каму?) АленЦЫ.

Не. НАЙздаравейшы. Самы здаровы хлеб сярод усіх, што і паказвае прыстаўка най-. Можна сказаць і „здаравейшы за ўсё“, але не „здаравей“! У беларускай мове ступені параўнаньня прыметнікаў (які хлеб? здаравейшы) адрозьніваюцца ад ступеняў прыслоўяў (як харчавацца? здаравей).

Не. НАЙздаравейшы. Самы здаровы хлеб сярод усіх, што і паказвае прыстаўка най-. Яна абавязковая, бо проста „здаравейшы“ — ня самы здаровы, а толькі ў параўнаньні зь нейкім іншым хлебам: „здаравейшы за пшанічны“. (Чаму менавіта жытні — бо так традыцыйна лічыцца ў нашым рэгіёне.)

Так, НАЙздаравейшы. Самы здаровы хлеб сярод усіх, што і паказвае прыстаўка най-. У беларускай мове яна тут абавязковая. (А чаму менавіта жытні — бо так традыцыйна лічыцца ў нашым рэгіёне.)

Не, на жывым дрэве разьбой не займаюцца. Разьба па дрэве. Тут па-беларуску пасьля „па“ ідзе месны склон: па чым? — па СкарынаўскІМ праспэкцЕ, па варожЫХ сьлядАХ.

Так. Тут па-беларуску пасьля „па“ ідзе месны склон: па чым? — па дрэвЕ, па СкарынаўскІМ праспэкцЕ, па варожЫХ сьлядАХ.

Не! Тут па-беларуску пасьля „па“ ідзе месны склон: па чым? — па дрэвЕ, па СкарынаўскІМ праспэкцЕ, па варожЫХ сьлядАХ.

Не. „Куды ідзяцé?“ — Як куды? У бібліятэку!  І правільна ставім націск. „Ты ідзéш і глядзíш“ — націск на апошні склад, а значыць, „вы ідзяцé і гледзіцé“.

Так. „Куды ідзяцé?“ — Як куды? У бібліятэку!  І правільна ставім націск. „Ты ідзéш і глядзíш“ — націск на апошні склад, а значыць, „вы ідзяцé і гледзіцé“.

Не. „Куды ідзяцé?“ — Як куды? У бібліятэку!  І правільна ставім націск. „Ты ідзéш і глядзíш“ — націск на апошні склад, а значыць, „вы ідзяцé і гледзіцé“.

Не, паўтара рублЯ. Гэта ж ня цэлы лік, а дроб: тое самае, што „адна цэлая пяць дзясятых (чаго?) — рубля“.

Не, тут мужчынскі род: паўтара рубля. Тое самае, што „адна цэлая пяць дзясятых (чаго?) — рубля“. Але: паўтары грыўні — жаночы род.

Так, паўтара рубля. Гэта ж дроб: тое самае, што „адна цэлая пяць дзясятых (чаго?) — рубля“.

Не. Два хітрЫЯ шпіёнЫ. Па-беларуску колькасьць 2, 3, 4 абазначаецца множным лікам назоўнікаў і прыметнікаў: тры ці чатыры хітрЫЯ шпіёнЫ (а мо і больш: вакол поўна шпіёнаў, як вядома). А вечна актуальная песьня „Мы два польскіх шпіёны — Болек і Лёлек“ з „Народнага альбому“, на жаль, мае граматычную памылку.

Так. Два хітрЫЯ шпіёнЫ. Па-беларуску колькасьць 2, 3, 4 абазначаецца множным лікам назоўнікаў і прыметнікаў: тры ці чатыры хітрЫЯ шпіёнЫ (а мо і больш: вакол поўна шпіёнаў, як вядома). А вечна актуальная песьня „Мы два польскіх шпіёны — Болек і Лёлек“ з „Народнага альбому“, на жаль, мае граматычную памылку.

Не. Два хітрЫЯ шпіёнЫ. Па-беларуску колькасьць 2, 3, 4 абазначаецца множным лікам назоўнікаў і прыметнікаў: тры ці чатыры хітрЫЯ шпіёнЫ (а мо і больш: вакол поўна шпіёнаў, як вядома). А вечна актуальная песьня „Мы два польскіх шпіёны — Болек і Лёлек“ з „Народнага альбому“, на жаль, мае граматычную памылку.

Так. Па-беларуску адлегласьць перадае прыназоўнік „за“: аэрапорт за 25 км ад гораду.

Не! ЗА два крокі. Па-беларуску адлегласьць перадае прыназоўнік „за“: аэрапорт за 25 км ад гораду.

Не, „за два крокі“. Па-беларуску адлегласьць перадае прыназоўнік „за“: аэрапорт за 25 км ад гораду.

Не. Але мапэд ня мой, а ейны. У беларускай мове — поўны камплект прыналежных займеньнікаў: я — мой, ты — твой, ён — ягоны, яна — ейны, мы — наш, вы — ваш, яны — іхны.

Не. Але мапэд ня мой, а ейны. У беларускай мове — поўны камплект прыналежных займеньнікаў: я — мой, ты — твой, ён — ягоны, яна — ейны, мы — наш, вы — ваш, яны — іхны.

Так. Мапэд ня мой, а ейны! У беларускай мове — поўны камплект прыналежных займеньнікаў: я — мой, ты — твой, ён — ягоны, яна — ейны, мы — наш, вы — ваш, яны — іхны.

Не, тут цяплейшае слова: мамка — мамчын. У прыналежных прыметніках чаргуюцца к/ч, х/ш, г/ж: Аленка — (чый?) АленЧын, Лявоніха — ЛявоніШын, Вольга — ВольЖын.

Так, мамчын. У прыналежных прыметніках чаргуюцца к/ч, х/ш, г/ж: Аленка — (чый?) АленЧын, Лявоніха — ЛявоніШын, Вольга — ВольЖын.

Не! Мамчын. У прыналежных прыметніках чаргуюцца к/ч, х/ш, г/ж: Аленка — (чый?) АленЧын, Лявоніха — ЛявоніШын, Вольга — ВольЖын.

Не-е. Беларускае слова „папка“ азначае кашу, размочаны хлеб. Толькі „татАВа дачушка“. Прыналежныя прыметнікі ад імёнаў і асабовых назваў мужчынскага роду — на -аў/-еў/-ава/-ева: Янка — ЯнкАВа кніга, хлопчык Жэня — ЖэнЕЎ самакат.

Не! Толькі „татАВа дачушка“. Прыналежныя прыметнікі ад імёнаў і асабовых назваў мужчынскага роду — на -аў/-еў/-ава/-ева: Янка — ЯнкАВа кніга, хлопчык Жэня — ЖэнЕЎ самакат.

Так, татАВа дачушка. Прыналежныя прыметнікі ад імёнаў і асабовых назваў мужчынскага роду — на -аў/-еў/-ава/-ева: ЯнкАВа кніга, хлопчык Жэня — ЖэнЕЎ самакат.