Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі знайшлі цела беларускі, якую змыла хваляй у мора


Мора ў Грузіі. Сьнежань 2022
Мора ў Грузіі. Сьнежань 2022

У грузінскім горадзе Кабулеці шукалі Ірыну Сьлюсар, саўладальніцу тэатру для дзяцей «Лось і сьветлячок».

Як піша Reform.by, трагедыя здарылася каля 17:00 22 лютага. Ірына Сьлюсар і яе сяброўка гулялі з сабакам ля мора. Сабаку накрыла хваляй, дзяўчаты кінуліся яе ратаваць. Сяброўку выкінула на бераг, яе шпіталізавалі.

Пошукі Ірыны працягваліся некалькі дзён. 27 лютага стала вядома, што знайшлі яе цела. Пра гэта паведамілі ў чаце добраахвотнікі, якія займаліся яе пошукамі.

«Са шкадаваньнем паведамляем, што Ірына была знойдзена загінулай. Пошукі завершаны, аднак мы ня можам выдаваць падрабязнасьці. Мы глыбока шкадуем аб тым, што адбылося, і выказваем спачуваньні родным і блізкім. Дзякуй за вашу дапамогу ў пошуках», — такое паведамленьне апублікавалі раніцай 27 лютага ў чаце добраахвотнікаў.

Ірына Сьлюсар нарадзілася ў Менску, скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, займалася тэатральнай рэжысурай. У Грузіі разам з аднадумцамі заснавала тэатар лялек «Лось і сьветлячок».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG