Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Другі легіён» : падрабязнасьці пра новую вайсковую частку ва Ўкраіне, дзе будуць ня толькі беларусы


Яўген Міхасюк
Яўген Міхасюк

Ва Ўкраіне фармуецца новая вайсковая частка — «Другі легіён». У ім будуць ня толькі беларусы, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў.

«Наша Ніва» паведамляе, што новай часткай кіруе ўкраінец, палкоўнік Руслан Мірашнічэнка, які мае досьвед супрацы з замежнікамі і фігураваў у прэсе як «кіраўнік замежных добраахвотнікаў».

«Другі легіён» быў створаны напачатку сьнежня 2022-га. Магчыма, гэта было вынікам сустрэчы галоўнакамандуючага ўкраінскай арміяй Валерыя Залужнага з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, прадстаўніком па пытаньнях бясьпекі і абароны Аб’яднанага пераходнага кабінэта.

«Прызначэньне ўкраінца камандзірам — зразумелы ход, таму што беларусы не могуць мець афіцэрскіх званьняў і, адпаведна, кіраваць вялікімі злучэньнямі ва ЎСУ», — піша «Наша Ніва» і адзначае, што ў «Другім легіёне» ёсьць і байцы іншых нацыянальнасьцяў.

«Наша Ніва» дапускае, што да новай вайсковай часткі могуць далучыцца беларускія добраахвотнікі, якія зь нейкіх прычынаў не задаволеныя становішчам у іншых фармаваньняў.

Адзін з байцоў, які далучыўся да новай часткі — 28-гадовы Яўген Міхасюк. Ён быў адным з першых беларусаў, хто запісаўся ў тэрытарыяльную абарону адразу пасьля пачатку вайны, уступіў у «Другі легіён».

«Так склаліся абставіны, што вялікая частка людзей сышла з „Пагоні“, палка Каліноўскага. І ўсе яны шукалі магчымасьць аб’яднацца, каб працягваць ваяваць. Таксама быў яшчэ запыт ад людзей, якія не давучыліся, ў іх няма вайсковага досьведу, — цытуе Яўгена Міхасюка „Наша Ніва“. — Агульная пазыцыя такая, што наша група не імкнецца займацца піярам, палітычнай дзейнасьцю, — тлумачыць Яўген. — Хочам спачатку паваяваць, а пасьля будзем абмяркоўваць назву для часьці. Спачатку ўсё ж трэба паказаць сябе ў справе».

Паводле Міхасюка, вайсковая частка будзе складацца зь некалькіх сотняў байцоў, пры гэтым асабліва вітаецца далучэньне інжынэраў, снайпэраў, мінамётчыкаў ды іншых адмыслоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG