Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь якой місіяй прыехаў у Менск вугорскі міністар і пры чым тут Крэмль і Кіпр


Сяргей Алейнік і Пэтэр Сіярта
Сяргей Алейнік і Пэтэр Сіярта

Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта прыляцеў у Менск. Што гэта азначае і якімі могуць быць вынікі гэтага візыту? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае Рыгор Ніжнікаў зь Фінскага інстытуту міжнародных адносін.

У беларускай сталіцы Пэтэр Сіярта сустрэўся з новым міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам. Гэта неанансаваны візыт. Сіярта прадстаўляе ў Менску «пазыцыю міру».

Рыгор Ніжнікаў
Рыгор Ніжнікаў

«Гэта візыт, які не прадстаўляе Эўрапейскі Зьвяз. Гэта візыт, які ідзе насуперак палітыцы Эўразьвязу як адносна Беларусі, гэтак і адносна Расеі ці расейска-ўкраінскай вайны. Вугоршчына тэстуе межы дазволенага. Яна будзе глядзець на рэакцыю, як Брусэль адрэагуе на гэта. Беларусь тут не зьяўляецца для Вугоршчыны краінай-прыярытэтам. Вугорскі міністар ня можа паехаць у Маскву і сустракацца з Лаўровым, гэта выкліча зваротную рэакцыю ў Брусэлі. Гэта Расея прадстаўляе асноўны інтарэс. Беларусі гэты візыт нічога ня ў стане даць. Раней у ЭЗ былі намеры нармалізаваць адносіны, але вайна ўсё перакрэсьліла. А для Масквы важна захаваць Менск як трэцюю альтэрнатыўную плятформу», — кажа Рыгор Ніжнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG