Як стала вядома Свабодзе, яе затрымала міліцыя за «падпіску ў тэлеграме на экстрэмісцкі канал». Яна знаходзілася ў ІЧУ. Сьвятлана Кароль актыўна ўдзельнічала ў руху раварыстаў Гомля.
Увосень 2020-га Сьвятлану Кароль з калегамі-пэдагогамі (раней Сьвятлана працавала настаўніцай) затрымліваў АМАП за ўскладаньне кветак да помніка Ірыне Паскевіч.