Усе прафэсіі варта паважаць — і „масавыя“, і супэрсучасныя, і тыя, што сёньня лічацца рэдкімі і нават экзатычнымі. Майстру будзе прыемна, калі мы правільна назавем яго занятак па-беларуску. То праверым сябе! ТЭСТ
Не, камінáр чысьціць комін печы ад чорнай сажы, якою непазьбежна пакрываецца і сам. Рэдкая і важная прафэсія. Яшчэ камінáр мае чароўныя гузікі і прыносіць шчасьце. А з каменем брукáр (і пралетáр з скульптуры Шадра).
Так! Камінáр чысьціць комін печы ад чорнай сажы, якою непазьбежна пакрываецца і сам. Рэдкая і важная прафэсія, гарантуе пажарную бясьпеку. А яшчэ камінáр мае чароўныя гузікі і прыносіць шчасьце.
Не, гэта ж не камунар, а камінáр! Ён чысьціць комін печы ад чорнай сажы, якою непазьбежна пакрываецца і сам. Рэдкая і важная прафэсія. А яшчэ камінáр мае чароўныя гузікі і прыносіць шчасьце.
Не, тут яўна тынкáр адказны — нядбайна абмазаў мур тынкам (рас. „штукатурка“). Мýляр толькі клаў той мур (сьцяну). Але ўсё адно абвінавацяць прараба.
Не, тут яўна тынкáр адказны — нядбайна абмазаў мур тынкам (рас. „штукатурка“). Мýляр толькі клаў той мур (сьцяну). Зрэшты, усё адно абвінавацяць прараба.
Так, тут яўна тынкáр адказны — нядбайна абмазаў мур тынкам (рас. „штукатурка“). Мýляр толькі клаў той мур (сьцяну). Зрэшты, усё адно абвінавацяць прараба.
Не, цéсьля (або цясьляр — абодва назоўнікі мужчынскага роду). Ён апрацоўвае бярвёны, ставіць зруб, робіць простую надзейную мэблю. Адзін зь ягоных інструмэнтаў — цяслá (вычэсваць дрэва — напрыклад, на начоўкі). „Цесьляры“ — так называецца знакамітая фірма Зьмітра Дашкевіча. А гарбáр апрацоўвае скуры і на гарбе нічога не цягае.
Так, цéсьля (або цясьляр — абодва назоўнікі мужчынскага роду). Ён апрацоўвае бярвёны, ставіць зруб, робіць простую надзейную мэблю. Адзін зь ягоных інструмэнтаў — цяслá (вычэсваць дрэва — напрыклад, на начоўкі). „Цесьляры“ — так называецца знакамітая фірма Зьмітра Дашкевіча
Не, гэта цéсьля (або цясьляр — абодва назоўнікі мужчынскага роду). Ён апрацоўвае бярвёны, ставіць зруб, робіць простую надзейную мэблю. Адзін зь ягоных інструмэнтаў — цяслá(вычэсваць дрэва — напрыклад, на начоўкі). „Цесьляры“ — так называецца знакамітая фірма Зьмітра Дашкевіча. А хатнік — пэрсанаж фальклёру і міталёгіі.
Не. Адзін валачобнік урачыста носіць мех для гасьцінцаў, а ўвесь іхны гурт сьпявае велічальныя песьні гаспадарам, абыходзячы хаты на Вялікдзень.
Не. Валачобнікі абыходзяць хаты на Вялікдзень: адзін носіць мех для гасьцінцаў, а ўвесь гурт сьпявае велічальныя песьні гаспадарам. Валачэньнем мэталу яны не займаюцца (або займаюцца ў вольны ад валачобніцтва час — і тады яны валачыльнікі).
Так, адзін валачобнік носіць мех для гасьцінцаў, а ўвесь іхны гурт сьпявае велічальныя песьні гаспадарам, абыходзячы хаты на Вялікдзень.
Не-е. „Ці не ўпісаліся вы ў менскія свабодныя гэрцум-сролікі?“ — пытае ў Купалавых „Тутэйшых“ Янка Здольнік Мікіту Зноска, які цягае з сабой нейкую каламажку. Гэрцум-сролікі — гэта менскія рамізьнікі, якія адчайна вялі канкурэнтную барацьбу за кожнага пасажыра.
Так! „Ці не ўпісаліся вы ў менскія свабодныя гэрцум-сролікі?“ — пытае ў Купалавых „Тутэйшых“ Янка Здольнік Мікіту Зноска, які цягае з сабой нейкую каламажку. Гэрцум-сролікі — гэта менскія рамізьнікі, якія адчайна вялі канкурэнтную барацьбу за кожнага пасажыра.
Ды не. „Ці не ўпісаліся вы ў менскія свабодныя гэрцум-сролікі?“ — пытае ў Купалавых „Тутэйшых“ Янка Здольнік Мікіту Зноска, які цягае з сабой нейкую каламажку. Гэрцум-сролікі — гэта менскія рамізьнікі, якія адчайна вялі канкурэнтную барацьбу за кожнага пасажыра.
Не. Ры́мар вырабляе збрую, конскую вупраж са скуры — папругі, сёдлы, а таксама хамуты і іншае (не развадным ключом!). Конны спорт і турызм даюць гэтай прафэсіі шанец выжыць.
Не, коні толькі прыходзілі забіраць заказ. Ры́мар вырабляе збрую, конскую вупраж са скуры — папругі, сёдлы, а таксама хамуты і іншае. Конны спорт і турызм даюць гэтай прафэсіі шанец выжыць.
Так. Ры́мар вырабляе збрую, конскую вупраж са скуры — папругі, сёдлы, а таксама хамуты і іншае. Конны спорт і турызм даюць гэтай прафэсіі шанец выжыць.
Не, кушнéр працуе з саліднай сыравінай. Ён і апрацоўвае футра — хоць лісіцы, хоць куніцы — і шые зь яго футры, а таксама кажухі.
Кушнéр і апрацоўвае футра — хоць лісіцы, хоць куніцы, хоць землянога зайца (мэксыканскага тушкана) — і шые зь яго футры, а таксама кажухі.
Не, калі кушнéр і мае што экзатычнае, то гэта футра — хоць лісіцы, хоць землянога зайца (мэксыканскага тушкана). Ён футра апрацоўвае і шые зь яго футры, а таксама кажухі.
Не. Дахі ґонтам крые ґантáр, а бацька Макара Косьцевіча быў краўцом, гэта значыць шыў адзеньне.
Так, ягоны бацька быў краўцом, гэта значыць шыў адзеньне.
Не. Абутак шые шавец, а бацька Макара Косьцевіча быў краўцом, гэта значыць шыў адзеньне.
Мо ён і ганяе на Ferrari, але неканечне. Ліхвяр найперш любіць працэнт (ці то адсотак) — чым большы, тым яму лепш. Бо ліхвяр дае грашовыя пазыкі на працэнты.
Не-е. Ён жа не басэйн вадой запаўняе і не запраўку трымае. Ліхвяр любіць працэнт (ці то адсотак) — чым большы, тым яму лепш. Бо ліхвяр дае грашовыя пазыкі на працэнты.
О так, ліхвяр любіць працэнт (ці то адсотак) — чым большы, тым яму лепш. Бо ліхвяр дае грашовыя пазыкі на працэнты.
Не. Чараўніцтва ягонае ліцэнзаванае і з строгай тэхнікай бясьпекі. Гýтнік — гэта той чараўнік, які выдзімае з расплаўленага шкла келіхі й вазы. Гута — традыцыйная назва шклозаводу.
Так. Гýтнік — гэта той чараўнік, які выдзімае з расплаўленага шкла келіхі й вазы. Гута — традыцыйная назва шклозаводу.
Не. Гýтнік — гэта той чараўнік, які выдзімае з расплаўленага шкла келіхі й вазы. Гута — традыцыйная назва шклозаводу, яна і сапраўды прыйшла зь нямецкае мовы.