Запас словаў у беларускай мове багаты, дастатковы, каб апісаць усё на сьвеце — і прадметы, і зьявы, і пачуцьці. Але нямала беларускіх словаў незаслужана прызабытыя. Вось што значыць „намíтусь“? Адказ даведаецца той, хто пройдзе тэст!
Не. Шаршáтка — тоўстая іголка зь вялікім вушкам, ёю можна цыраваць нават верхнюю вопратку. А мачалку можна назваць яшчэ вяхоткай.
Не, шаршáтка — тоўстая іголка зь вялікім вушкам, ёю можна цыраваць нават верхнюю вопратку. А шэршнямі называем усіх без разбору — і самак, і самцоў (якія, дарэчы, ня джаляць).
Так! Шаршáтка — тоўстая іголка зь вялікім вушкам, ёю можна цыраваць нават верхнюю вопратку.
Не, у замку кашталян. А каштары́с (правільна стаўма націск!) — важны фінансавы дакумэнт: разьлік усіх выдаткаў на якую-небудзь дзейнасьць (а калі пашанцуе, то і прыбыткаў). Па-расейску „смета“.
Так! Каштары́с (правільна стаўма націск!) — важны фінансавы дакумэнт: разьлік усіх выдаткаў на якую-небудзь дзейнасьць (а калі пашанцуе, то і прыбыткаў). Па-расейску „смета“.
Не, гэта не пра батаніку. Каштары́с (правільна стаўма націск!) — важны фінансавы дакумэнт: разьлік усіх выдаткаў на якую-небудзь дзейнасьць (а калі пашанцуе, то і прыбыткаў). Па-расейску „смета“.
Не, гэта не пра касý) Скасаваць — „адмяніць“, спыніць дзеяньне: скасаваць заняткі ў суботу.
Так. Скасаваць — „адмяніць“, спыніць дзеяньне: скасаваць дастаўку ежы; таксама скасаваць білет для праезду.
Не, гэта не пра скошаныя вочы) Скасаваць — „адмяніць“, спыніць дзеяньне: скасаваць дастаўку ежы; таксама скасаваць білет для праезду.
Не, гэта пра вочы. Ісьці нáзіркам — значыць не спускаючы вачэй з аб’екта назіраньня. Азірніцеся і праверце, ці ня ходзіць за вамі хто нáзіркам (мо і з добрымі намерамі...)
Так. Ісьці нáзіркам — значыць не спускаючы вачэй з аб’екта назіраньня. Азірніцеся і праверце, ці ня ходзіць за вамі хто нáзіркам (мо і з добрымі намерамі...)
Не, хоць таксама пра вочы. Ісьці нáзіркам — значыць не спускаючы вачэй з аб’екта назіраньня. Азірніцеся і праверце, ці ня ходзіць за вамі хто нáзіркам (мо і з добрымі намерамі...)
Не. Не ад „куля“, а ад „кульнуць“. Куля́ўка — пасудзіна для піцьця з круглым дном, якая ня можа стаяць, а таму яе трэба адразу ж выпіць. Атрыбут старабеларускай гасьціннасьці. А вядомую цацку, што заўсёды выпростваецца, можна назваць і „некуляўка“.
Не. Не ад „куляцца/перакульвацца“, а ад „кульнуць“. Куля́ўка — пасудзіна для піцьця з круглым дном, якая ня можа стаяць, а таму яе трэба адразу ж выпіць. Атрыбут старабеларускай гасьціннасьці. А вядомую цацку, што заўсёды выпростваецца, можна назваць і „некуляўка“.
Так! Куля́ўка — пасудзіна для піцьця з круглым дном, якая ня можа стаяць, а таму яе трэба адразу ж выпіць (кульнуць). Атрыбут старабеларускай гасьціннасьці. А вядомую цацку, што заўсёды выпростваецца, можна назваць і „некуляўка“.
Не. Надтачыць — значыць падоўжыць, прышыўшы ці прымацаваўшы кавалак: Надтачы дрот, каб даставаў да разэткі!
Так, надтачыць — значыць падоўжыць, прышыўшы ці прымацаваўшы кавалак: Надтачы дрот, каб даставаў да разэткі!
Наадварот! Надтачыць — значыць падоўжыць, прышыўшы ці прымацаваўшы кавалак: Надтачы дрот, каб даставаў да разэткі!
Не (хоць сок з адціснутага яблыка менавіта точыцца). Надтачыць — значыць падоўжыць, прышыўшы ці прымацаваўшы кавалак: Надтачы дрот, каб даставаў да разэткі!
Не. Вокраччу або вокрач азначае „на чатырох канцавінах“ — часам даводзіцца так і працаваць на агародзе. Хоць усё сямейства крумкачовых гучна крáча, але робіць гэта на дзьвюх лапах.
Не. Вокраччу або вокрач азначае „на чатырох канцавінах“ — часам даводзіцца так і працаваць на агародзе. А руды колер — вохра.
Вокраччу або вокрач азначае „на чатырох канцавінах“ — часам даводзіцца так і працаваць на агародзе.
Так! Вялікі і тоўсты байбак (па-ангельску groundhog) 2 лютага выпаўзае з нары. Калі ён ня бачыць свайго ценю — неўзабаве прыйдзе вясна!
Не. Вялікі тоўсты байбак (па-ангельску groundhog) 2 лютага выпаўзае з нары. Калі ён ня бачыць свайго ценю — неўзабаве прыйдзе вясна! А машастовы халат — тое самае, што аксамітны шляфрок.
Не. Байбак (па-ангельску groundhog) вялікі і тоўсты, але ён нікога не эксплюатуе. Калі 2 лютага ён выпаўзае з нары і ня бачыць свайго ценю — неўзабаве прыйдзе вясна!
Так, гэта вірусная хвароба (анг. measles, лац. morbillus, рас. корь). Хворы на адзёр, ня меў прышчэпкі ад адрý.
Не, гэта вірусная хвароба (анг. measles, лац. morbillus, рас. корь). Хворы на адзёр, ня меў прышчэпкі ад адрý. А нахабны тып і ёсьць нахáбнік, басалáй.
Не, гэта вірусная хвароба (анг. measles, лац. morbillus, рас. корь). Хворы на адзёр, ня меў прышчэпкі ад адрý. А на калене задзíрына (рас. ссадина).
Так. Па абодва бакі (прыслоўе ці прыназоўнік). Абáпал старога тракту растуць дрэвы. Варыянт — паабáпал.
Не. Па абодва бакі (прыслоўе ці прыназоўнік). Абáпал старога тракту растуць дрэвы. Варыянт — паабáпал.
Не. Па абодва бакі (прыслоўе ці прыназоўнік). Абáпал старога тракту растуць дрэвы. Варыянт — паабáпал. А запас дроваў (або вугалю) на зіму — гэта апáл (назоўнік).
Не. Гэта зуб. Зубы бываюць: секачы́, íклы, кýтнія, позьні зуб (ён папраўдзе лішні). А калакалуша — аднадомная расьліна, тое самае, што чаромха, але калакалушай прынамсі не называюць газ для разгону.
Не. Гэта зуб. Зубы бываюць: секачы́, íклы, кýтнія, позьні зуб (ён папраўдзе лішні). А лыжа — гэта íрта.
Так, зуб гэта. Зубы бываюць: секачы́, íклы, кýтнія, позьні зуб (ён папраўдзе лішні).
Не, гэта палец, на які надзяецца пярсьцёнак. Народныя назвы пальцаў: адзінéц, паказальнік, сярэднік, персьцянéц, мéзенец. А манарх Пэрсіі зваўся шаг.
Не, гэта палец, на які надзяецца пярсьцёнак. Народныя назвы пальцаў: адзінéц, паказальнік, сярэднік, персьцянéц, мéзенец. А каты́ — пэрсыдзкія.
Не, гэта палец, на які надзяецца пярсьцёнак. Народныя назвы пальцаў: адзінéц, паказальнік, сярэднік, персьцянéц, мéзенец. А „персі“ ў сучаснай беларускай мове толькі ў каня (у польскай і расейскай мовах ня так).
Так, гэта палец, на які надзяецца пярсьцёнак. Народныя назвы пальцаў: адзінéц, паказальнік, сярэднік, персьцянéц, мéзенец. А пэрсыдзкі манарх зваўся шаг.