Часам падобныя словы ў розных мовах азначаюць зусім рознае. Вы ж, пэўна, ведаеце, што беларускія конікі ўначы сьпяваюць, а трусікі грызуць моркву? Гэты моўны тэст нескладаны, ён можа быць пасткаю хіба для пачаткоўцаў, але будзьце пільныя!
Эх. Такія слоўныя супадзеньні называюцца „фальшывыя сябры перакладніка“. Сьвежы хлеб! Бывае, што ў роднасных мовах тое самае слова мяняе значэньні на процілеглыя. „Чэрствы“ калісьці азначала ‘цьвёрды; бадзёры’. У беларускай мове разьвіўся адзін бок значэньня (чэрствы хлеб сапраўды цьвёрды), а ў чэскай другі (параўн. čerstvý vítr ‘сьвежы вецер’).
Не. Сьвежы! Бывае, што ў роднасных мовах тое самае слова мяняе значэньні на цалкам процілеглыя. „Чэрствы“ калісьці азначала ‘цьвёрды; бадзёры’. У беларускай мове разьвіўся адзін бок значэньня (чэрствы хлеб сапраўды цьвёрды), а ў чэскай другі (параўн. čerstvý vítr ‘сьвежы вецер’).
Так, сьвежы! Бывае, што ў роднасных мовах тое самае слова мяняе значэньні на процілеглыя. „Чэрствы“ ў праславянскай калісьці азначала ‘цьвёрды; бадзёры’. У беларускай мове разьвіўся адзін бок значэньня (чэрствы хлеб сапраўды цьвёрды), а ў чэскай другі (параўн. čerstvý vítr ‘сьвежы вецер’).
Не. Нашае слова блага азначае „дрэнна“, гэта антонім расейскаму „благу“. Таму благие пожелания і благія пажаданьні вядуць у адваротныя бакі. Расейскае „благо“ адпавядае беларускаму дабру.
Так. Дзіва, але расейскае „благо“ адпавядае беларускаму дабру. А нашае блага — антонім расейскаму „благу“, азначае „дрэнна“. Таму Благие пожелания і благія пажаданьні вядуць у адваротныя бакі. Дарэчы, „благаславіць“ — слова не беларускае, а царкоўнаславянскае.
Не зусім (хоць, пачуўшы гэта, сапраўды трэба быць пільным). Расейскае „благо“ адпавядае беларускаму дабру. А нашае блага — антонім расейскаму „благу“, азначае „дрэнна“. Таму благие пожелания і благія пажаданьні вядуць у адваротныя бакі.
Не. Імхі, мох складана скарыстаць у адзеньні. Зоркі шкадуюць жывёл — лісіцаў, андатраў і ўсіх — і абараняюць, каб зь іх не лупілі скуру з футрам і ня шылі шапкі, каўняры і цэлыя футры. А мех — палатняны, у яго сыплюць бульбу.
Так. Зоркі шкадуюць жывёл — лісіцаў, андатраў і ўсіх — і абараняюць, каб зь іх не лупілі скуру з футрам і ня шылі шапкі, каўняры і цэлыя футры. А мех — палатняны, у яго сыплюць бульбу.
Не. Наадварот, чаму б зорцы і не начапіць на сябе палатняны мех для бульбы (прарэзаўшы дзюрку для галавы). Зоркі шкадуюць жывёл — лісіцаў, андатраў і ўсіх — і абараняюць, каб зь іх не лупілі скуру з футрам і ня шылі шапкі, каўняры і цэлыя футры.
Так. „Лік зьвера“ — загадкавы лік ΧΞϚ (грэцкімі літарамі 666), які Біблія падае як сымбаль зла. Магчыма, ён палічаны складаньнем лічбавых значэньняў літараў імя аднаго з рымскіх імпэратараў.
Не, ня лек зьвера, а лік. Загадкавы лік ΧΞϚ (грэцкімі літарамі 666), які Біблія падае як сымбаль зла. Магчыма, ён палічаны складаньнем лічбавых значэньняў літараў імя аднаго з рымскіх імпэратараў.
Не! У беларускай мове „лік“ зусім ня тое, што „лик“ у расейскай. Лік — гэта 1, 7, 25, 666... Апошні і ёсьць „лік зьвера“ — загадкавы лік ΧΞϚ (грэцкімі літарамі 666), які Біблія падае як сымбаль зла. Магчыма, ён палічаны складаньнем лічбавых значэньняў літараў імя аднаго з рымскіх імпэратараў.
Не. Краска — кветка, найперш палявая: скрыпень (рас. „иван-чай“), валошка (або васілёк), рамонак (рас. „ромашка“)... А цынобра, лязурак і вохра — мінэральныя фарбы, каб маляваць.
Не. Краска — кветка, найперш палявая: скрыпень (рас. „иван-чай“), валошка (або васілёк), рамонак (рас. „ромашка“)... А цынобра (рас. „киноварь“), лязурак і вохра — мінэральныя фарбы, каб маляваць.
Так. Краска — кветка, найперш палявая: скрыпень (рас. „иван-чай“), валошка (або васілёк), рамонак (рас. „ромашка“)... А цынобра (рас. „киноварь“), лязурак і вохра — мінэральныя фарбы, каб маляваць.
Не, гэта каранавірус вінаваты — адбіў нюх, якім мы адчуваем навакольныя пахі.
Так, гэта каранавірус вінаваты — адбіў нюх, якім мы адчуваем навакольныя пахі.
Не, гэта каранавірус вінаваты — адбіў нюх, якім мы адчуваем навакольныя пахі. А той баец ММА яшчэ ўлупіць у пахвíну каму трэба.
Так, з булкі іх выкалупваюць, вядома ж, у прамысловых маштабах. Беларускія разынкі ‘сушаны вінаград’ — ад нямецкага Rosine, а яно ад францускага, а тое ад лацінскага. А ў майтках — гумка (жавальная таксама гумка, але яна іншая, ня блытайма).
Не, наадварот: іх выкалупваюць з булкі. У прамысловых маштабах. Беларускія разынкі ‘сушаны вінаград’ — ад нямецкага Rosine, а яно ад францускага, а тое ад лацінскага. А ў майтках — гумка (жавальная таксама гумка, але іншая, ня блытайма).
Не, наадварот: іх выкалупваюць з булкі. У прамысловых маштабах. Беларускія разынкі ‘сушаны вінаград’ — ад нямецкага Rosine, а яно ад францускага, а тое ад лацінскага. А з кок-сагызу, які прымушалі разводзіць у БССР, здабывалі гуму ў парадку імпартазамяшчэньня.
Так. „З добрым уродам!“ — вітаньне-віншаваньне дбайнаму гаспадару. Слова ўрод у нас пазытыўнае. Гэта багаты ўраджай, калі пшаніцы, бульбы, яблыкаў шчодра ўрадзілася.
Не. „З добрым уродам!“ — вітаньне-віншаваньне дбайнаму гаспадару. Слова ўрод у нас пазытыўнае. Гэта багаты ўраджай, калі пшаніцы, бульбы, яблыкаў шчодра ўрадзілася.
Не. „З добрым уродам!“ — вітаньне-віншаваньне дбайнаму гаспадару. Слова ўрод — пра багаты ўраджай.
Так. Дыван, няхай і паедзены мольлю, расьсьцілалі на зямлі. У беларускую мову пэрсыдзкае слова дыван трапіла празь цюрскія мовы вельмі даўно — са значэньнем ‘кілім’. Тое ж слова са значэньнем ‘канапа’ прыйшло ў расейскую толькі ў XVIII стагодзьдзі.
У пінскай шляхты Дуніна-Марцінкевіча лічылася ганебным, калі яе лупцавалі на голай зямлі, а не на дыванé. Хто ведае толькі расейскую, падзівіцца. Але ў беларускую мову пэрсыдзкае слова дыван трапіла вельмі даўно і са значэньнем ‘кілім’. Дыван расьсьцілалі. Тое ж слова са значэньнем ‘мэбля, канапа’ прыйшло ў расейскую толькі ў XVIII стагодзьдзі.
Не. Хоць адно з значэньняў слова дыван у Пэрсіі — рада міністраў (вэзыраў), якую хан мог і разагнаць. Але ў нас даўно пазычанае празь цюрскія мовы слова дыван азначае ‘кілім’. Тое ж слова зь іншым значэньнем — ‘мэбля, канапа’ — прыйшло ў расейскую толькі ў XVIII стагодзьдзі.
Не, беларускі сабака брэша, нават калі людзі на яго лаюцца (і ня могуць спыніць лайкі).
Не, кулдыячыць індык. А беларускі сабака брэша.
Так! Беларускі сабака брэша, нават калі людзі на яго лаюцца (і ня могуць спыніць лайкі).
Не. Гарбуз часьцей за ўсё жоўта-аранжавы (такія выстаўляюць на Гэлаўін), можа быць і зялёны, але ў сярэдзіне ніколі не чырвоны (гэта кавун такі).
Не. Гарбуз часьцей за ўсё жоўта-аранжавы (такія выстаўляюць на Гэлаўін), можа быць і зялёны, але ў сярэдзіне ніколі не чырвоны (гэта кавун такі).
Так. Гарбуз часьцей за ўсё жоўта-аранжавы (такія выстаўляюць на Гэлаўін), можа быць і зялёны, але ў сярэдзіне ніколі не чырвоны (гэта кавун такі).
Так. Калі зварваюць мэтал, лятуць іскры.
Не. Калі людзі сварацца, звычайна іскры не лятуць. Яны лятуць, калі зварваюць мэтал.
Не. Калі баршчаварка варыць боршч, усё спакойна. Іскры лятуць, калі зварваюць мэтал.
Так. Чорны — мянушка: выбітны палітык, ваяр, апякун кнігадруку меў чорную бараду, а ягоны стрыечны брат Мікалай Радзівіл Руды — рудую. А прозьвішча братоў — Радзівілы.
Не. Чорны — мянушка: выбітны палітык, ваяр, апякун кнігадруку меў чорную бараду, а ягоны стрыечны брат Мікалай Радзівіл Руды — рудую. А прозьвішча братоў — Радзівілы.
Не. Чорны — мянушка: выбітны палітык, ваяр, апякун кнігадруку меў чорную бараду, а ягоны стрыечны брат Мікалай Радзівіл Руды — рудую. Прозьвішча братоў — Радзівілы. Яны не насілі прыдомкаў, адрозна ад Душэўскіх (прыдомак Дуж-) ці Марцінкевічаў (прыдомак Дунін-).