Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заводзе «Беларусь-МТЗ» у Санкт-Пецярбургу маштабны пажар, ёсьць ахвяры


Пажар на заводзе «Беларусь-МТЗ». Санкт-Пецярбург, Расея. 5 студзеня 2022
Пажар на заводзе «Беларусь-МТЗ». Санкт-Пецярбург, Расея. 5 студзеня 2022

Пажар ахапіў тэрыторыю плошчай 420 квадратных мэтраў, два чалавекі загінулі, паведамілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўленьня МНС па Пецярбургу.

Узгараньне адбылося ў вытворчым будынку у Пушкінскім раёне Пецярбургу, паведамілі ў МНС.

У ведамстве удакладнілі, што агонь ахапіў 420 кв. мэтраў у памяшканьні на Пулкаўскай шашы, 104. Загінулі два чалавекі.

Вядома, што па названым адрасе знаходзіцца пляцоўка кампаніі «Беларусь-МТЗ», вытворцы трактарнай тэхнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG