ФУТБОЛ ПА-БЕЛАРУСКУ

ФУТБОЛ ПА-БЕЛАРУСКУ

Беларускамоўныя футбольныя рэпартажы зноў сталі рэдкімі. Але калі прафэсіяналы, фанаты і проста аматары гавораць пра футбол па-беларуску — ён у нашай краіне мае будучыню. Першыя футбольныя тэрміны былі па-ангельску, таму яны ёсьць і ў тэсьце. Гучыць стартавы сьвісток — наперад!

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так. Па-беларуску на футбольным полі гуляюць, а граюць на скрыпцы ці на сцэне. Таму гулец. Жывое народнае слова. Дарэчы, слова „ігрок“ у любым значэньні у старабеларускай і ў беларускай народнай мове ніколі не было.

Не. Па-беларуску на футбольным полі гуляюць, а граюць на скрыпцы ці на сцэне. Таму гулец. Жывое народнае слова. Дарэчы, слова „ігрок“ у любым значэньні у старабеларускай і ў беларускай народнай мове ніколі не было.

Не. Гулец. Жывое народнае слова. Па-беларуску на футбольным полі гуляюць, а граюць на скрыпцы ці на сцэне. Дарэчы, слова „ігрок“ у любым значэньні у старабеларускай і ў беларускай народнай мове ніколі не было.

Так. Кутні ўдар, бо наносіцца з унутранага кута поля ў 90° (вугал — вонкавы, 270°). Слова кутні найбольш пашырана і ў беларускай народнай мове.

Не. Кутні. Слова найбольш пашырана і ў беларускай народнай мове. Удар наносіцца з унутранага кута поля ў 90° (вугал — вонкавы, 270°).

Не. Кутні. Слова найбольш пашырана і ў беларускай народнай мове. Удар наносіцца з унутранага кута поля ў 90° (вугал — вонкавы, 270°).

Не. Нападнік. Назвы прафэсіяў і заняткаў на -нік найбольш пашыраныя (ёсьць і на -ца, на -ец, але тут менавіта нападнік). Варыянт „нападаючы“ — няўдалая калька з расейскай мовы, беларускай мове дзеепрыметныя формы на -учы/-ючы/-ачы/-ячы не ўласьцівыя.

Так. Нападнік. Назваў прафэсіяў і заняткаў на -нік маем шмат (ёсьць і на -ца, на -ец, але тут менавіта нападнік). Варыянт „нападаючы“ — няўдалая калька з расейскай мовы, беларускай мове дзеепрыметныя формы на -учы/-ючы/-ачы/-ячы не ўласьцівыя.

Не. Нападнік. Назваў прафэсіяў і заняткаў на -нік найбольш пашыраныя (ёсьць і на -ца, на -ец, але тут менавіта нападнік). Варыянт „нападаючы“ — няўдалая калька з расейскай мовы, беларускай мове дзеепрыметныя формы на -учы/-ючы/-ачы/-ячы не ўласьцівыя.

Так. Камэнтары Ўладзімера Навіцкага, як і іншых беларускамоўных вядоўцаў, умацавалі прэстыж і веданьне беларускае мовы ў аўдыторыі, якая зачаравана паўтарала за Навіцкім беларускія футбольныя выразы. Асабліва „становішча па-за гульнёй“ (offside). Тэрмін і стаў яго добрай мянушкай.

Не. Камэнтары Ўладзімера Навіцкага, як і іншых беларускамоўных вядоўцаў, умацавалі прэстыж і веданьне беларускае мовы ў аўдыторыі, якая зачаравана паўтарала за Навіцкім беларускія футбольныя выразы. Асабліва „становішча па-за гульнёй“ (offside). Тэрмін і стаў яго добрай мянушкай.

Не. „Пазагульнёй“. Камэнтары Ўладзімера Навіцкага, як і іншых беларускамоўных вядоўцаў, умацавалі прэстыж і веданьне беларускае мовы ў аўдыторыі, якая зачаравана паўтарала за Навіцкім беларускія футбольныя выразы. Асабліва „становішча па-за гульнёй“ (offside). Тэрмін і стаў яго добрай мянушкай. Цытавалі і ягонае „Моцна, але недакладна!“

Не. Брамнік. Слова „заўзятар“ ён ужывае. Варта павагі, што Ўладзімер Навіцкі авалодаў жывой беларускай мовай, будучы дарослым. І мае свой погляд на некаторыя тэрміны: напрыклад, не ўспрымае браму і брамніка (кажа „вароты“ і „варатар“, як у афіцыйным слоўніку). Але брама азначае якраз крыты зьверху праём, што і адпавядае футбольнай канструкцыі („вароты“ — праём са створкамі).

Не. Брамнік. Слова „ўкіданьне“ (у варыянце „ўкідваньне“) ён ужывае. Варта павагі, што Ўладзімер Навіцкі авалодаў жывой беларускай мовай, будучы дарослым. І мае свой погляд на некаторыя тэрміны: напрыклад, не ўспрымае браму і брамніка (кажа „вароты“ і „варатар“, як у афіцыйным слоўніку). Але брама азначае якраз крыты зьверху праём, што і адпавядае футбольнай канструкцыі („вароты“ — праём са створкамі).

Так. Варта павагі, што Ўладзімер Навіцкі авалодаў жывой беларускай мовай, будучы дарослым. І мае свой погляд на некаторыя тэрміны: напрыклад, не ўспрымае браму і брамніка (кажа „вароты“ і „варатар“, як у афіцыйным слоўніку). Але брама азначае якраз крыты зьверху праём, што і адпавядае футбольнай канструкцыі („вароты“ — праём са створкамі).

Не. На адборачных матчах да чэмпіянату Эўропы 2016 году паміж зборнымі Беларусі і Ўкраіны заўзятары дзьвюх краін мелі супольны спокліч Разам і назаўжды! / Разом і назавжди! (пра Пуціна было таксама, але ж гэта песьня)

Не. На адборачных матчах да чэмпіянату Эўропы 2016 году паміж зборнымі Беларусі і Ўкраіны заўзятары дзьвюх краін мелі супольны спокліч Разам і назаўжды! / Разом і назавжди! (пра Пуціна было таксама, але ж гэта песьня)

Так. На адборачных матчах да чэмпіянату Эўропы 2016 году паміж зборнымі Беларусі і Ўкраіны заўзятары дзьвюх краін мелі супольны спокліч Разам і назаўжды! / Разом і назавжди! (пра Пуціна было таксама, але ж гэта песьня)

Не. Slutsk — у такім напісаньні прачытваецца абразьлівае ангельскае слова sluts ‘шлёндры’. Але афіцыйны даведнік тапонімаў Менскай вобласьці патрабуе пісаць Słuck, а найбліжэйшае да народнай традыцыі напісаньне Słucak.

Не. Slutsk — у такім напісаньні прачытваецца абразьлівае ангельскае слова sluts ‘шлёндры’. Але афіцыйны даведнік тапонімаў Менскай вобласьці патрабуе пісаць Słuck, а найбліжэйшае да народнай традыцыі акурат напісаньне Słucak.

Так. Slutsk — у такім напісаньні прачытваецца абразьлівае ангельскае слова sluts ‘шлёндры’. Але афіцыйны даведнік тапонімаў Менскай вобласьці патрабуе пісаць Słuck, а найбліжэйшае да народнай традыцыі напісаньне Słucak.

Не. „Крумкачы“. Ад назвы сымпатычнай мудрай чорнай птушкі. Яе выбрала для сябе „народная“ каманда, створаная сябрамі праз інтэрнэт-форум. Беларуская мова — частка футбольнага вобразу „Крумкачоў“, яна і ў споклічы „Ляцець высока, глядзець далёка“. „Крэчат“ таксама ад імя драпежнай птушкі, але слова не ўнікальна беларускае.

Не. „Крумкачы“ — ад назвы сымпатычнай мудрай чорнай птушкі. Яе выбрала для сябе „народная“ каманда, створаная сябрамі праз інтэрнэт-форум. Беларуская мова — частка футбольнага вобразу „Крумкачоў“, яна і ў споклічы „Ляцець высока, глядзець далёка“. А Іпуць — рака.

Так. „Крумкачы“ — ад назвы сымпатычнай мудрай чорнай птушкі. Яе выбрала для сябе „народная“ каманда, твораная сябрамі праз інтэрнэт-форум. Беларуская мова — частка футбольнага вобразу „Крумкачоў“, яна і ў споклічы „Ляцець высока, глядзець далёка“.

Так, буцы. Прыклад поўнага фанэтычнага і правапіснага асваеньня ангельскага слова, прычым множны лік арыгіналу — boots — ператварыўся ў адзіночны: левая, правая буца.

Не, буцы. Прыклад поўнага фанэтычнага і правапіснага асваеньня ангельскага слова, прычым множны лік арыгіналу — boots — ператварыўся ў адзіночны: левая, правая буца.

Не, буцы. Прыклад поўнага фанэтычнага і правапіснага асваеньня ангельскага слова, прычым множны лік арыгіналу — boots — ператварыўся ў адзіночны: левая, правая буца.

Не. Заўзюк. Сапраўды, акрамя створанага паэтам Алесем Разанавым слова „заўзятар“, якое пасьпяхова прыжылося замест „балельшчыка“, тады ж, у 1980-я, яны з паэтам Алегам Бембелем прапаноўвалі словы „заўзей“ і „заўзюк“ для прасьцейшых катэгорыяў аматараў спорту.

Не. Заўзюк. Сапраўды, акрамя створанага паэтам Алесем Разанавым слова „заўзятар“, якое пасьпяхова прыжылося, тады ж, у 1980-я, яны з паэтам Алегам Бембелем прапаноўвалі словы „заўзей“ і „заўзюк“ для прасьцейшых катэгорыяў аматараў спорту.

Так. Заўзюк. Сапраўды, акрамя створанага паэтам Алесем Разанавым слова „заўзятар“, якое пасьпяхова прыжылося, тады ж, у 1980-я, яны з паэтам Алегам Бембелем прапаноўвалі словы „заўзей“ і „заўзюк“ для прасьцейшых катэгорыяў аматараў спорту.

Не, кропкі на табло пакідае хіба што муха. Пункты. Агульназразумелы, прыняты ў многіх мовах лацінізм. „Ачкі“ — слова небеларускага паходжаньня. Беларускія вочка, вочкі — на бульбе, пры вязаньні, у дзьвярах.

Не, бонусы даюць дадаткова, галоўнае атрымаць пункты. Агульназразумелы, прыняты ў многіх мовах лацінізм. „Ачкі“ — слова небеларускага паходжаньня. Беларускія вочка, вочкі — на бульбе, пры вязаньні, у дзьвярах.

Пункты. Агульназразумелы, прыняты ў многіх мовах лацінізм. „Ачкі“ — слова небеларускага паходжаньня. Беларускія вочка, вочкі — на бульбе, пры вязаньні, у дзьвярах.

Не, мы маем сваё: „Самалёты лятуць над краiнай, / Самаходы нэрвова гудуць, / Стадыёны ў парыве адзiным / Плачуць, равуць і пяюць: Olé, Olé, Olé, Olé — Беларусь жыве!“ — Лявон Вольскі і Вераніка Круглова сьпяваюць беларускі футбольны гімн у музычным праекце „Я нарадзіўся тут“.

Так! „Самалёты лятуць над краiнай, / Самаходы нэрвова гудуць, / Стадыёны ў парыве адзiным / Плачуць, равуць і пяюць: Olé, Olé, Olé, Olé — Беларусь жыве!“ — Лявон Вольскі і Вераніка Круглова сьпяваюць беларускі футбольны гімн у музычным праекце „Я нарадзіўся тут“.

Не, хоць тэарэтычна можа быць. Рэальна так:, „Самалёты лятуць над краiнай, / Самаходы нэрвова гудуць, / Стадыёны ў парыве адзiным / Плачуць, равуць і пяюць: Olé, Olé, Olé, Olé — Беларусь жыве!“ — Лявон Вольскі і Вераніка Круглова сьпяваюць беларускі футбольны гімн у музычным праекце „Я нарадзіўся тут“.