Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін упершыню за тры з паловай гады наведае Беларусь


Уладзімер Пуцін і Алдяксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Уладзімер Пуцін і Алдяксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Прэзэдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 19 сьнежня прыляціць у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Первого».

Пуцін прыляціць з працоўным візытам, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Адзначаецца, што будуць праведзены перамовы ў шырокім складзе і ў фармаце сам-насам. Заплянаваны заявы і адказы на пытаньні журналістаў.

Перамовы пачнуцца з сустрэчы ў шырокім складзе з удзелам чальцоў урадаў, міністраў. Будзе абмяркоўвацца «ўвесь спэктар найбольш актуальных пытаньняў беларуска-расейскай інтэграцыі».

Сярод пытанняў, якія будуць узьнятыя, называюцца:

  • рэалізацыя саюзных праграм па паглыбленьні інтэграцыі,
  • гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеяньне,
  • каапэрацыйныя імпартазамяшчальныя праекты,
  • супрацоўніцтве ў энэргетыцы.
  • будзе ўдзелена «прыярытэтная ўвага пытаньням бясьпекі». Лукашэнка і Пуцін абмяняюцца меркаваньнямі аб сытуацыі ў рэгіёне і сьвеце, абмяркуюць сумесныя меры рэагаваньня на выклікі.

Візыт Пуціна ў Беларусь 19 сьнежня стане для яго першым за тры з паловай гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG