«Сытуацыя ў Паўночнай апэрацыйнай зоне кантралюемая, — сказаў ён. — Мы пастаянна адсочваем гэтую сытуацыю і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагаваньня. Непасрэдна цяпер пагрозы з боку саюзнай групоўкі яшчэ няма».
Паводле Наева, цяпер украінскія войскі прымаюць меры для «павышэньня ўстойлівасьці абароны і адэкватнасьці рэагаваньня на ўзрастаньне гэтай пагрозы».
21 кастрычніка Ўзброеныя сілы Ўкраіны папярэдзілі, што калі беларускае войска «падтрымае расейскую агрэсію», ёй «адкажуць гэтак жа жорстка, як адказваюць усім акупантам на тэрыторыі Ўкраіны з выкарыстаньнем усяго арсэналу ўзбраеньняў, з нанясеньнем удараў па ваенных абʼектах на тэрыторыі Беларусі».