Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Netflix на запыт Украіны выправіў паведамленьне пра «расейскага князя» Яраслава Мудрага


Стрымінгавая кампанія Netflix выправіла паведамленьне аб пэрсанажах свайго сэрыялу «Вікінг» аб часах Кіеўскай Русі — пра гэта паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.

«З сытуацыі, якая склалася з Netflix, калі нашу Русь (спадзяюся, што выпадкова і ненаўмысна) зблыталі з Расеяй, а нашага Яраслава Мудрага зрабілі князем земляў Паўночнай Расеі, ёсьць дзьве высновы: 1. Маем яшчэ шмат працы ў адукаваньні міжнароднай аўдыторыі ў нашай гісторыі; 2. Цесныя кантакты з партнэрамі дапамагаюць вырашыць сытуацыю амаль імгненна», — напісаў ён у Тэлеграм-канале.

Ткачэнка падзякаваў кампаніі ды яе рэгіянальнаму дырэктару Алексу Лонгу.

«Што там у самім сэрыяле — яшчэ высьвятляем. Але спадзяюся, што надалей такіх сытуацыяў будзе менш», — дадаў міністар.

Напярэдадні адзін з акаўнтаў Netflix у сацыяльных сетках, прысьвечаны сэрыялу «Вікінгі: Вальгала», апублікаваў сьпіс пэрсанажаў другога сэзону. Сярод іх князь Яраслаў Мудры, якога ў кампаніі назвалі «каралём Паўночнай Расеі», і «Алена, дачка расейскага двараніна».

Карыстальнікі сацыяльных сетак раскрытыкавалі кампанію, указаўшы на тое, што Яраслаў быў кіраўніком Кіеўскай Русі, а Расеі як дзяржавы не існавала ў той час, калі адбываюцца падзеі сэрыялу.

У выніку акаўнт выправіў апісаньні абодвух пэрсанажаў, паказаўшы на іх паходжаньне з Кіеўскай Русі і зазначыўшы, што папярэдняя інфармацыя была недакладнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG