Паводле інфармацыі dissidentby, у асуджаных на «хімію» супрацоўнікі ГУБАЗіК і АМАП правяралі тэлефоны.
На гэты момант у невядомым кірунку павезьлі Віталя Маркушэўскага з магілёўскага ПУАТ-43, Дзьмітрыя Гурэева, Арцёма Ляшнеўскага і Дэвіда Шаракова з ваўкавыскага ПУАТ-29.
Гэта ня першы выпадак, калі сярод палітвязьняў, якія адбываюць пакараньне на «хіміі», сілавікі «праводзяць рэйды».
У лютым супрацоўнікі КДБ правялі масавыя ператрусы ў асуджаных у сувязі зь іх удзелам у тэлеграм-чаце «Валейбол па выходных», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».