Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: палітвязень Павал Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кіляграмаў


Павал Вінаградаў, архіўнае фота
Павал Вінаградаў, архіўнае фота

Нядаўна ў палітзьняволенага блогера і актывіста Паўла Вінаградава выявілі сухоты. Раней была інфармацыя, што Вінаградава пазбавілі працяглага спатканьня за сон удзень, яго прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. у палітвязьня на рэнтгене знайшлі пляму ў лёгкіх. Павел прайшоў курс антыбіётыкаў, але гэта не прынесла плёну. Напрыканцы ліпеня яго перавялі ў аршанскую папраўчую калёнію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Паўла засудзілі на пяць гадоў калёніі за адзін пост у Фэйсбуку, прызнаўшы вінаватым у паклёпе на прэзыдэнта, распальваньні сацыяльнай варожасьці і арганізацыі дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Суд зрабілі закрытым. 28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязьня ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

  • Павал раней ужо быў палітвязьнем. У 2008 годзе быў фігурантам «Справы чатырнаццаці», заведзенай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. З 2010 году – актывіст кампаніі «Гавары праўду». Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў арыштаваны 5 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, а таксама ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў і засуджаны на 4 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 22 «Ваўчыныя норы». Вызвалены праз памілаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG