Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым навучальным годзе ў старэйшых клясах скароцяць гадзіны на замежныя мовы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дырэктаркі Нацыянальнага інстытуту адукацыі Валянціны Гінчук, у новым навучальным годзе школьнікам дзясятых і адзінаццатых клясаў дабавяць гадзінаў моўных прадметаў — паўгадзіны на тыдзень для расейскай і беларускай моваў, піша Наша Ніва.

У лічбах гэта будзе так: у 10 і 11 клясах на вывучэньне беларускай і расейскай моваў адвядуць 53 гадзіны замест 35, як было раней.

Пры гэтым пашырэньне тэарэтычнай часткі пры вывучэньні гэтых прадметаў не прадугледжваецца.

А вось замежнай мовы ў новым навучальным годзе стане менш на адну акадэмічную гадзіну. У новым навучальным годзе скароцяць актыўны і пасіўны лексычны мінімум, які неабходна засвоіць. Таксама выключаць некаторыя камунікацыйныя задачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG