Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ: колькасьць заражэньняў каранавірусам за два тыдні вырасла амаль на 30%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сьвеце зноў фіксуецца ўспышка COVID-19, выяўляюцца новыя штамы.

Генэральны дырэктар Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус паведаміў аб рэзкім скачку захворваньня на COVID-19 ва ўсім сьвеце. За мінулыя два тыдні, адзначыў ён, колькасьць заражэньняў вырасла амаль на 30%, што абумоўлена распаўсюдам падвідаў омікрону. Апроч вядомых мадыфікацый штаму выяўляюцца і новыя.

У Эўропе і Амэрыцы, па словах Гебрэесуса, большасьць выпадкаў захворваньня — штамы BA.4 і BA.5. Паралельна з гэтым у Індыі зьявіўся чарговы варыянт омікрону, яго назвалі BA.2.75. Ён валодае мацнейшай за папярэднія падвіды здольнасьцю ўзьдзейнічаць на імунітэт, таксама ёсьць дадзеныя пра яго большую заразнасьць.

За апошнія суткі ў Італіі зарэгістравалі 132 тысячы новых выпадкаў каранавірусу. Аналягічным чынам сытуацыя складваецца ў Нямеччыне, дзе інфэкцыю выявілі ў 130 тысяч пацыентаў, а ў Францыі заразіліся амаль 119 тысяч.

У Беларусі прырост з 11 траўня па 1 ліпеня склаў 11 170 чалавек. За паўтара месяца памерлі 140 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй. Ачунялі 10 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG