Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за камэнтары ў сацсетках затрымалі яшчэ аднаго беларуса


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

28 траўня ў Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса Андрэя Рускіх, паведамляе dissidentby.

Мужчына быў у фэдэральным вышуку за камэнтары ў сацсетках, паведамляецца на ягонай старонцы ў Інстаграм.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго плянуюць экстрадаваць у Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу.

Андрэй Рускіх — псыхоляг-сэксоляг, псыхатэрапэўт, трэнэр у сфэры трывожных-фабічных і сэксуальных разладаў, якія маюць псыхалягічную аснову. Ён аўтар некалькіх кніг па практычнай псыхалёгіі, таксама ён вядзе сайт і старонкі ў сацсетках, дзе публікуе парады па розных псыхалягічных праблемах.

Літаральна некалькі дзён таму, 25 траўня, у Санкт-Пецярбургу затрымалі яшчэ аднаго беларуса, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі.

У СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу цяпер таксама знаходзіцца палітзьняволеная Яна Пінчук. Днямі расейскія ўлады адмовілі ёй у наданьні часовага прытулку ў Расеі. 1 чэрвеня адбудзецца суд па экстрадыцыі Яны Пінчук у Беларусь. Ад жніўня 2020 году ў Расеі арыштавалі ўжо дзясяткі беларусаў у справах, зьвязаных з пратэстамі супраць рэжыму Лукашэнкі. Некаторых ужо выслалі на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя ці дэпартацыя. Масква адмаўляе Менску вельмі рэдка і дапускае да затрыманьняў на сваёй тэрыторыі беларускіх сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG