Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Паўночнай Карэі прызналі першыя выпадкі COVID-19 за ўвесь час сусьветнай пандэміі


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын

Паўночная Карэя аб’явіла строгія абмежавальныя захады пасьля пацьверджаньня першых інфэкцый каранавірусу.

Дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра ўспышку захворваньня Omicron ў сталіцы Пхэньяне, але не называюць колькасьць зафіксаваных выпадкаў. Дзяржаўнае паўночнакарэйскае агенцтва KCNA заявіла, што лідэр Кім Чэн Ын паабяцаў зьнішчыць успышку, якую яны назвалі «цяжкай нацыянальнай надзвычайнай сытуацыяй», якая парушыла «карантынны фронт» краіны, інфармуе BBC.

Але назіральнікі лічаць, што вірус даўно прысутнічае ў краіне. 25-мільённае насельніцтва краіны ўразьлівае, паколькі Паўночная Карэя адмовілася ад рэалізацыі праграмы вакцыны супраць Covid-19, адхіляючы летась прапановы міжнароднай супольнасьці паставіць у краіну мільёны дозаў AstraZeneca і вакцыны кітайскай вытворчасьці Sinovac.

Акрамя таго, у сьвеце даўно казалі пра зьбяднелую сыстэму аховы здароўя ў Паўночнай Карэі.

Асноўным спосабам барацьбы з COVID-19 у Паўночнай Карэі было поўнае закрыцьцё сваіх межаў — яна была адной з першых краін, якая зрабіла гэта ў студзені 2020 году. Аднак гэта таксама спыніла паступленьне неабходных паставак у краіну, што прывяло да дэфіцыту прадуктаў харчаваньня і правалу эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG