Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 эўрапейскіх краін зьнялі ўсе каранавірусныя абмежаваньні з 1 траўня


Ілюстрацыйнае фота. Пляжны адпачынак у Баўгарыі
Ілюстрацыйнае фота. Пляжны адпачынак у Баўгарыі

З 1 траўня цалкам здымуць усе абмежаваньні на ўезд для іншаземцаў Альбанія, Баўгарыя, Грэцыя і Літва, а з 2 траўня — Грэцыя.

З 1 траўня цалкам здымуць усе абмежаваньні на ўезд для іншаземцаў Альбанія (нашэньне масак у краіне таксама перастала быць абавязковым), Баўгарыя, Грэцыя і Літва. З 1 траўня турыстам, якія прыяжджаюць у гэтыя краіны, больш ня трэба прад’яўляць ні адмоўны вынік ПЦР-тэсту, ні сэртыфікат аб вакцынацыі.

Праўда, Грэцыя здыме абмежаваньні на ўезд толькі на працягу летняга сэзона — з 1 траўня па 1 верасьня. Таксама мякчэюць абмежаваньні ўнутры краіны: зараз ня трэба насіць маскі ў памяшканьнях і на адкрытым паветры.

Улады Швайцарыі цалкам здымуць абмежаваньні на ўезд турыстаў, уведзеныя з прычыны пандэміі COVID-19, з 2 траўня. З гэтага дня будуць дзейнічаць звычайныя правілы ўезду.

Раней адмянілі кавідныя абмежаваньні таксама ў Вугоршчыне, Даніі, Ісьляндыі, Ірляндыі, Латвіі, Нарвэгіі, Паўночнай Македоніі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Чэхіі і Швэцыі (паводле зьвестак з афіцыйнага сайту ЭЗ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG