Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узроўні радыяцыі на месцы аварыі на Чарнобыльскай АЭС «нармальныя», — гендырэктар МАГАТЭ


Рафаэль Гросі
Рафаэль Гросі

Экспэрты МАГАТЭ правялі абсьледаваньне Чарнобыльскай АЭС пасьля таго, як станцыя некалькі тыдняў знаходзілася пад кантролем расейцаў.

Генэральны дырэктар агенцтва Рафаэль Гросі назваў узровень радыяцыі ў Чарнобылі «нармальным». Ён расказаў, што «ўзровень радыяцыі павышаўся праз рух цяжкай тэхнікі, на якой уехалі, а потым зьяжджалі расейскія вайскоўцы». Гросі дадаў, што агенцтва ўважліва сочыць за сытуацыяй кожны дзень.

AFP паведамляе, што ён зрабіў заяву каля саркафага, пад якой быў схаваны чацьвёрты рэактар былой атамнай электрастанцыі пасьля катастрофы 1986 году.

МАГАТЭ заявіла, што місія Рафаэля Гросі ў Чарнобылі мае на мэце дастаўку абсталяваньня, праверку ўзроўню радыяцыі, аднаўленьне сыстэм абароны і маніторынг на месцы.

Расейскія войскі захапілі ЧАЭС 24 лютага, у першы дзень уварваньня ва Ўкраіну, і прабылі там некалькі тыдняў.

Работнікі станцыі расказалі BBC, што былі вымушаныя красьці паліва, каб падтрымліваць працу генэратараў і прадухіліць небясьпечныя працёкі радыяактыўных рэчываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG