Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён быў увесь сіні». Стала вядома, як катавалі зьняволенага экс-сьледчага


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю. Кіеў, Украіна. 2020 год. Ілюстрацыйнае фота.
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю. Кіеў, Украіна. 2020 год. Ілюстрацыйнае фота.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1142 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.

Сьведка расказаў, як катавалі экс-сьледчага

Мікіта Старажэнка з 2017 году працаваў у Сьледчым камітэце: сьледчым у Партызанскім райаддзеле менскага СК. Ён звольніўся пасьля выбараў на знак пратэсту, і ўжо трэці месяц яго трымаюць у СІЗА паводле абвінавачаньня ў «распальваньні сацыяльнай варожасьці» нібыта за тое, што «зьліў» зьвесткі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа ў «пратэставы тэлеграм-канал».

«Вясна» паведаміла, што нядаўна сукамэрнік Старажэнкі, які ўтрымліваўся зь ім у карцары ІЧУ Акрэсьціна, расказаў, што экс-сьледчага даставілі туды моцна зьбітага. Таксама, паводле былога зьняволенага, Старажэнка быў прызначаны ў 2020 годзе весьці справу супраць 16-гадовага зьбітага сілавікамі хлопца (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча) — менавіта тады Мікіта звольніўся са сьледчых органаў.

«Ён быў увесь сіні: ад канца хрыбетніка і амаль да пятак. У яго былі нават ня сінія, а цёмна-фіялетавыя ногі... Білі нагамі, дубінкамі, намотвалі анучу на галаву, надзявалі вядро для сьмецьця на галаву і білі па вядры, каб сьлядоў зьбіцьця не заставалася», — паведаміў сукамэрнік Старажэнкі.

На гітарыста Pomidor/off завялі крымінальную справу

Гітарыста Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава затрымалі 12 красавіка і асудзілі на 25 сутак адміністратыўнага арышту. Як паведаміў тэлеграм-канал BY-Culture, сёньня стала вядома, што Плюшчава абвінавачваюць паводле арт.188 КК (паклёп).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG