Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даклад ЗША аб правах чалавека ў Беларусі: адвольныя забойствы, катаваньні, справакаваны ўладамі міграцыйны крызіс


Затрыманыя дэманстранты ў адным з РУУС Менску, 2020 год
Затрыманыя дэманстранты ў адным з РУУС Менску, 2020 год

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША прадставіў штогадовую справаздачу аб правах чалавека ў 2021 годзе.

У частцы дакладу, якая тычыцца Беларусі, гаворыцца аб тым, што сілавыя структуры «агрэсіўна, наўмысна і рэгулярна зьдзяйсьняюць злоўжываньні для задушэньня палітычнага іншадумства і рэпрэсій у дачыненьні да праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці, журналістаў і іншых асоб».

Таксама ў справаздачы гаворыцца аб мэтанакіраванай арганізацыі ўладамі Беларусі ўезду ў краіну тысяч мігрантаў і зьвязаным зь' ім міграцыйным крызісе на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

«Беларусь — аўтарытарная дзяржава. Канстытуцыя прадугледжвае непасрэдна абранага прэзыдэнта, які зьяўляецца кіраўніком дзяржавы, і двухпалатны парлямэнт, Нацыянальны сход. Прэм’ер-міністар, які прызначаецца прэзыдэнтам, зьяўляецца намінальным кіраўніком ураду, але ўлада канцэнтруецца ў прэзыдэнцкай пасадзе, як фактычна, так і юрыдычна. Грамадзяне не змаглі выбраць свой урад шляхам свабодных і сумленных выбараў. З 1994 году Аляксандр Лукашэнка замацаваў сваю ўладу над усімі інстытутамі і падарваў вяршэнства закону аўтарытарнымі сродкамі, у тым ліку маніпуляванымі выбарамі і адвольнымі дэкрэтамі. Усе выбары пасьля 1994 году, уключаючы прэзыдэнцкія выбары ў жніўні 2020 году і выбары ў Нацыянальны сход 2019 году, не лічыліся свабоднымі і справядлівымі», — гаворыцца ў высновах дакладу.

Істотнымі праблемамі ў галіне правоў чалавека таксама названыя:

  • незаконныя або адвольныя забойствы з боку сілавікоў;
  • катаваньні ў месцах зьняволеньня і выпадкі жорсткага абыходжаньня;
  • цяжкія і небясьпечныя для жыцьця ўмовы ўтрыманьня ў турмах;
  • адвольныя арышты і затрыманьні;
  • палітычна матываваныя рэпрэсіі;
  • сур’ёзныя праблемы зь незалежнасьцю судовай сыстэмы;
  • адвольным або незаконным умяшаньні ў прыватнае жыцьцё;
  • сурʼёзныя абмежаваньні свабоды слова і СМІ;
  • сурʼёзныя абмежаваньні свабоды інтэрнэту;
  • істотнае ўмяшаньне ў свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыі;
  • абмежаваньні свабоды перамяшчэньня і права пакідаць краіну;
  • прымусовае вяртаньне і жорсткае абыходжаньне зь мігрантамі.

«Улады на ўсіх узроўнях у цэлым дзейнічалі беспакарана па ўказаньні Лукашэнкі і рэгулярна не рабілі захадаў у перасьледзе або пакараньні службовых асобаў ураду або сіл бясьпекі, якія ўчынілі парушэньні правоў чалавека», — заяўляюць аўтары справаздачы аб Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG