Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філёзаф Мацкевіч перайшоў на сухую галадоўку; Дзярждума зьвярнулася да Пуціна з просьбай прызнаць «ДНР» і «ЛНР». Найважнейшае за 15 лютага


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Падзеі 15 лютага

15 лютага зьняволены філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч пачаў сухую галадоўку, паколькі ўлады ня выканалі ягоных патрабаваньняў

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц правёў у Крамлі перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным

Дэпутаты Дзярждумы РФ прагаласавалі пастанову аб звароце да прэзыдэнта Расеі аб неабходнасьці прызнаньня незалежнасьці самаабвешчаных рэспублік на тэрыторыі Ўкраіны

За апошнія некалькі дзён Пуцін павялічыў вайсковы патэнцыял уздоўж мяжы з Украінай, у тым ліку і ў Беларусі — заявіў прэс-сакратар Пэнтагону

Падразьдзяленьні Паўднёвай і Заходняй вайсковых акруг Расеі пачалі вяртацца ў свае гарнізоны пасьля вучэньняў, паведамілі ў Мінабароны РФ

Акцыянэрнае таварыства «Укразалізниця» з 16 лютага спыняе транзыт прадукцыі Беларускай калійнай кампаніі ў кірунку Славаччыны, Вугоршчыны, Польшчы, Аўстрыі, Чэхіі, Румыніі, краін Балтыі і СНД

Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч: па справах, зьвязаных з пратэстамі, са жніўня 2020 году па люты 2022 году, было асуджана 1832 чалавекі

Агулам у Беларусі цяпер 1062 палітвязьні

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвясьціла ў вышук опэрную сьпявачку Маргарыту Ляўчук і блогера Андрэя Павука

Свабода пералічвае самыя вядомыя крымінальныя справы, паводле якіх за апошнія гады ўжо асудзілі сотні мірных грамадзян краіны

Раніцай 15 лютага памёр вядомы беларускі выдавец Павал Жук

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG