Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле NATO у Беларусі 30 тысячаў расейскіх вайскоўцаў; інцыдэнт на беларуска-ўкраінскай мяжы. Найважнейшае за 3 лютага


Расейская вайсковая тэхніка на вучэньнях "Саюзная рашучасьць-2022" у Беларусі
Расейская вайсковая тэхніка на вучэньнях "Саюзная рашучасьць-2022" у Беларусі

Падзеі 3 лютага

За апошнія дні Расея перакінула ў Беларусь каля 30 тысяч вайскоўцаў і сучаснае ўзбраеньне, заявіў 3 лютага генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Пасол Украіны ў Менску расказаў пра свой выклік у МЗС, дзе яго пільнавала карэспандэнтка БТ.

У Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў.

На сёньня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1037 чалавек.

Палітвязень Уладзімер Мацкевіч патрабуе зьмяніць яму меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршыць сьледчыя дзеяньні і прызначыць дату судовага разбору. Мацкевіч перадаў на волю, што адмовіцца ад ежы да выкананьня ягоных патрабаваньняў.

У Беларусь прыбыла расейская вайсковая дэлегацыя на чале зь міністрам абароны РФ Шайгу.

Аляксандар Лукашэнка 3 лютага прыняў даверчыя граматы ў новых паслоў Віетнаму, Дамініканскай Рэспублікі, Лаосу, Марока, Нігерыі, Расеі, Чаду і Шры-Ланкі.

За апошнія суткі, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у Беларусі зьявілася 4990 новых хворых на каранавірус.

Сэнатары аднагалосна прынялі двухпартыйную рэзалюцыю Шагін — Уікера, якая пацьвярджае падтрымку Злучанымі Штатамі беларускага дэмакратычнага руху.

Лідэр тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Ібрагім аль-Хашэмі аль-Курашы забіты ў баі ў Сырыі амэрыканскім спэцназам у ноч на чацьвер. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG