СБ цытуе словы міністра культуры Анатоля Маркевіча ў Стоўпцах.
«Ня буду хаваць, што праводзілі і праводзім сур’ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазыцыю, — заявіў міністар. — Маё глыбокае перакананьне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца ўрэшце. З гэтых меркаваньняў больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта слушным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць зь людзьмі і шмат у чым фармуюць грамадзкую думку. Таму нельга паводзіць сябе паводле падвойных стандартаў. Трэба вызначыцца».
- У 2020–2021 гг. культурніцкая сфэра зазнала шматлікія звальненьні з палітычных прычынаў. Кіраўнікі розных установаў пазбаўляліся працы за адмову звальняць супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту альбо падпісваліся не за Лукашэнку.
- 4 студзеня працу страціла дырэктарка музэю імя Янкі Купалы Алена Ляшковіч, якая кіравала музэем 15 гадоў. Дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычынаў.