Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавалі праект новай Канстытуцыі; палітвязьня Дуднікава асудзілі на 11 год турмы. Найважнейшае за 27 сьнежня


Падзеі 27 сьнежня

Праект зьменаў і дапаўненьняў у Канстытуцыю Беларусі зьявіўся ў інтэрнэце на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА

Апублікаваны праект Канстытуцыі не прапануе беларусам пераменаў да лепшага — так пракамэнтаваў абнародаваны праект новай Канстытуцыі палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі

У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі вырак на закрытым працэсе ў справе Ягора Дуднікава, які агучваў ролікі для пратэставага тэлеграм-каналу

Перасьлед беларусаў за іх грамадзкую і палітычную пазыцыю не спыняецца. Свабода працягвае штодня весьці хроніку перасьледу

Мікалай Брэдзелеў застаецца пад вартай, а тым часам кампанія выдаліла са свайго сайту камэнтар пра намер абараніць свайго супрацоўніка

У Беларусі на 26 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 955 чалавек

У Беларусі больш за год дзейнічае забарона на выезд з краіны наземным шляхам бяз важкіх прычынаў

Карумпаванага чалавека году штогод выбірае праект журналістаў-расьсьледавальнікаў для асьвятленьні арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (OCCRP). Сёлета ім прызнаны Аляксандар Лукашэнка

У Беларусі пачалася вакцынацыя дзяцей супраць COVID-19

Як вынікае з афіцыйных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту самая шырокая праслойка працаздольнага насельніцтва мусіць задавольвацца заробкамі ў межах ад 400 да 600 рублёў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG