На закрытым працэсе ў Менскім абласным судзе на доўгія тэрміны зьняволеньня асудзілі анархістаў Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Дзьмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава.
Фрылансэра Свабоды Андрэя Кузьнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат ня ведаюць, дзе ён.
Жонка былога палітвязьня Паўла Вінаградава Сьвятлана паведаміла пра затрыманьне мужа.
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра завяршэньне крымінальнай справы ў адносінах зьняволенага журналіста Аляксандра Івуліна.
Амбасадарам Расеі ў Беларусі мае стаць старшыня найвышэйшай рады «Единой России» Барыс Грызлоў.
Праз рэзкі рост колькасьці грузавікоў на літоўска-беларускай мяжы некаторыя кіроўцы мусяць стаяць у чарзе больш за 80 гадзін.
Музэй-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага прызналі найлепшай установай па выніках сёлетняга сэзону.
Зьявілася новая сьвяточная кніга пра Каляды ў Беларусі «Казка пра тое, як Сьвятога Міколу забаранялі», якую стварылі беларуская пісьменьніца Наталка Харытанюк і ілюстратарка Лізавета Ганчарова.