Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская выступіла на «Cаміце за дэмакратыю»; затрымалі супрацоўнікаў А1. Найважнейшае за 10 сьнежня


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Падзеі 10 сьнежня

Сьвятлана Ціханоўская узяла ўдзел у саміце ў пытаньнях разьвіцьця дэмакратыі ў сьвеце, арганізаваным прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам

Свабодзе стала вядома некалькі фактаў ператрусаў у былых назіральнікаў на выбарах прэзыдэнта 2020 году

Сілавікі затрымалі прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалая Брэдзелева і начальніка аддзелу маркетынгу «Hyundai Аўтаград» Сяргея Бабашкова

Пачаліся судовыя працэсы над удзельнікамі гурту Irdorath і прадусарам Уладзіславам Савіным

Беларускія праваабаронцы і журналісты сабраліся ў Вільні, каб адзначыць Сусьветны дзень правоў чалавека

Ліквідаваная ўладамі Беларуская асацыяцыя журналістаў трымаецца традыцыі ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня абвяшчаць вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова»

Польшча апублікавала аўдыёзапіс перамоваў паміж дыспэтчарам менскага аэрапорту і пілётам пасаджанага ў Менску ў траўні самалёта Ryanair. На запісе чуваць трэці голас, які падказвае дыспэтчару, як адказваць на тое ці іншае пытаньне пілёта

Паводле апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» (Кіеў), Беларусь лічаць варожай 48 адсоткаў апытаных украінцаў (у красавіку 2021-га такіх грамадзян было 22%)

Новы канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, у якога няма легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва Беларусі

Прэмія «За абарону правоў чалавека — 2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Ўласавай, Максіму Знаку і Дзьмітрыю Лаеўскаму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG