Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Эўразьвяз, Канада і Вялікабрытанія ўвялі новыя санкцыі адносна Беларусі. Найважнейшае за 2 сьнежня


Сьцягі ЗША, ЭЗ, Канады і Вялікабрытаніі
Сьцягі ЗША, ЭЗ, Канады і Вялікабрытаніі

Падзеі 2 сьнежня

ЗША, Эўразьвяз, Канада і Вялікая Брытанія апублікавалі супольную заяву, у якой выклалі прычыны і падставы абвяшчэньня новага пакету санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

У дакумэнце, апублікаваным на сайце амэрыканскага казначэйства, пералічаныя 20 фізычных асобаў і 12 прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама тры самалёты, на якія пашыраныя санкцыі ЗША

Пяты пакет санкцыяў супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу і гэтым самым уступіў у сілу

З розных куткоў Беларусі прыходзяць паведамленьні пра масавыя звальненьні людзей «за палітыку»

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Агляд выракаў судоў, ператрусаў і затрыманьняў

1 сьнежня па ўсёй Беларусі адбыліся затрыманьні і ператрусы, ініцыяваныя Дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю

Канал палітычнага аналітыка папоўніў сьпіс экстрэмісцкіх паводле вэрсіі ГУБАЗіКу МУС Беларусі

Беларуская апазыцыянэрка Марыя Калесьнікава ў пісьмовым інтэрвію DW з-за кратаў падзялілася сваім бачаньнем сытуацыі ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ня выключыў магчымасьці правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі

Лукашэнка заявіў расейскаму прапагандысту Кісялёву: «Назаві яшчэ адну такую краіну, дзе расейская мова разьвіваецца на шкоду нацыянальнай»

2 сьнежня ў лягістычны цэнтар «Брузгі» на беларуска-польскім памежжы, пераабсталяваны пад часовы лягер для мігрантаў, прыехалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Ірану

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба пракамэнтаваў у інтэрвію латвійскаму выданьню Sargs.lv апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра Крым і Ўкраіну

Беларусь і Расея правядуць сумесныя вучэньні на мяжы з Украінай

Эўракамісія прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі часовыя меры аблягчэньня працэдуры прадстаўленьня прыстанішча мігрантам на мяжы зь Беларусьсю. Пасол Польшчы пры ЭЗ назваў гэтую прапанову «контрпрадуктыўнай»

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG