Канец СССР: што вы ведаеце пра Віскулёўскія пагадненьні?

Канец СССР: што вы ведаеце пра Віскулёўскія пагадненьні?

8 сьнежня 1991 году ў Віскулях было падпісанае пагадненьне, якое паклала канец існаваньню СССР.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так. На рэфэрэндуме, які адбыўся ва Ўкраіне 1 сьнежня 1991 году, 90,32% удзельнікаў пацьвердзілі «Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны», прыняты Вярхоўнай Радай 24 жніўня 1991 г. У той жа дзень прэзыдэнтам Украіны быў абраны Леанід Краўчук.

Не. Лібэралізацыя цэнаў у Расеі пачалася са студзеня 1992-га. Падпісаньню Віскулёўскіх пагадненьняў папярэднічаў рэфэрэндум ва Ўкраіне. На рэфэрэндуме, які адбыўся 1 сьнежня 1991 году, 90,32% удзельнікаў пацьвердзілі «Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны», прыняты Вярхоўнай Радай 24 жніўня 1991 г. У той жа дзень прэзыдэнтам Украіны быў абраны Леанід Краўчук.

Не. «Зайчыкі» былі ўведзеныя ў сярэдзіне 1992 г. Падпісаньню Віскулёўскіх пагадненьняў папярэднічаў рэфэрэндум ва Ўкраіне. На рэфэрэндуме, які адбыўся 1 сьнежня 1991 году, 90,32% удзельнікаў пацьвердзілі «Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны», прыняты Вярхоўнай Радай 24 жніўня 1991 г. У той жа дзень прэзыдэнтам Украіны быў абраны Леанід Краўчук.

Так. Фармальнай нагодай для сустрэчы, як прыгадвае Станіслаў Шушкевіч, было абмеркаваньне паставак расейскіх нафты і газу ў Беларусь і ва Ўкраіну. Пры гэтым усе разумелі, што абавязкова будзе закранутая і тэма існаваньня СССР, паколькі амаль усе рэспублікі (акрамя Казахстану) абвясьцілі незалежнасьць.

Узброены канфлікт паміж Кішінэвам і Прыднястроўскай рэспублікай сапраўды ў той час быў у цэнтры ўвагі, і ўдзельнікі сустрэчы ў Белавескай пушчы нават падпісалі адмысловую заяву наконт мірнага і дыпляматычнага ўрэгуляваньня. Аднак фармальнай нагодай для сустрэчы, як прыгадвае Станіслаў Шушкевіч, было абмеркаваньне паставак расейскіх нафты і газу ў Беларусь і ва Ўкраіну. Пры гэтым усе разумелі, што абавязкова будзе закранутая і тэма існаваньня СССР, паколькі амаль усе рэспублікі (Акрамя Казахстану) ўжо абвясьцілі незалежнасьць.

Не. Беларусь, Расея і Украіна (а таксама Казахстан) мелі на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю, і страта адзінага кантролю над ядзерным узбраеньнем была адной з прычынаў адмоўнага стаўленьня лідэраў Захаду да распаду СССР. Фармальнай нагодай для сустрэчы, як прыгадвае Станіслаў Шушкевіч, было абмеркаваньне паставак расейскіх нафты і газу ў Беларусь і ва Ўкраіну. Пры гэтым усе разумелі, што абавязкова будзе закранутая і тэма існаваньня СССР, паколькі амаль усе рэспублікі (акрамя Казахстану) абвясьцілі незалежнасьць.

Не. Было сказана, што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне.

Не. Імя Гарбачова ў пагадненьні ўвогуле не прыгадвалася. Было сказана, што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне. Міхаіл Гарбачоў падаў у адстаўку 25 сьнежня 1991 г.

Так. Было сказана, што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне. Аўтарства гэтай фармулёўкі належыць удзельніку расейскай дэлегацыі Генадзю Бурбулісу.

Так. Як правіла, у ліку падпісантаў называюць толькі трох дзеячаў – Ельцына, Краўчука і Шушкевіча. І забываюцца на трох іншых. Насамрэч, дамову падпісалі кіраўнікі трох рэспублік, якія ў 1922 былі заснавальніцамі СССР: ад Беларусі – старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і старшыня Савету міністраў Вячаслаў Кебіч, ад Расеі – прэзыдэнт Барыс Ельцын і дзяржсакратар Генадзь Бурбуліс, ад Украіны – прэзыдэнт Леанід Краўчук і м’ер-міністар Вітольд Фокін.

Не. Заснавальніцамі СССР лічыліся чатыры рэспублікі – Расейская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР і Закаўкаская СФСР. Аднак паколькі Закаўкаскай СФСР ужо не існавала (у 1936 утварыліся Азэрбайджанская, Армянская і Грузінская ССР), дамову падпісалі кіраўнікі трох рэспублік: ад Беларусі – старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і старшыня Савету міністраў Вячаслаў Кебіч, ад Расеі – прэзыдэнт Барыс Ельцын і дзяржсакратар Генадзь Бурбуліс, ад Украіны – прэзыдэнт Леанід Краўчук і прэм’ер-міністар Вітольд Фокін.

Не. Звычайна ў ліку падпісантаў называюць толькі тры прозьвішчы – Ельцын, Краўчук і Шушкевіч (як іх часта называлі ў пачатку 90-х, «тры белавескія зубры»). На самой справе, подпісы пад дакумэнтам паставілі шасьцёра чалавек – па два ад кожнай з трох рэспублік, якія ў 1922 былі заснавальніцамі СССР. Ад Беларусі – старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і старшыня Савету міністраў Вячаслаў Кебіч, ад Расеі – прэзыдэнт Барыс Ельцын і дзяржсакратар Генадзь Бурбуліс, ад Украіны – прэзыдэнт Леанід Краўчук і прм’ер-міністар Вітольд Фокін.

Не. Лукашэнка дзесяцігодзьдзямі кажа, што менавіта ён быў тым адзіным дэпутатам, хто галасаваў супраць. Насамрэч, супраць ратыфікацыі прагаласаваў (і гэтаму ёсьць сьведкі) Валер Ціхіня, былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду.

Не. Былы старшыня Вярхоўнага Савета Мікалай Дземянцей казаў, што калі б ён заставаўся на пасадзе, ніколі не падпісаў бы пагадненьне аб ліквідацыі СССР. Зусім магчыма, што ён быў сярод тых двух дэпутатаў, якія пры галасаваньні за ратыфікацыю ўстрымаліся – праверыць гэтага немагчыма, таму што пайменнага галасаваньня не было. Насамрэч, супраць ратыфікацыі прагаласаваў (і гэтаму ёсьць сьведкі) Валер Ціхіня, былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду.

Так, супраць ратыфікацыі прагаласаваў Валер Ціхіня, былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду. І хаця праверыць гэтага немагчыма, бо пайменнага галасаваньня не было, аднак ёсьць дэпутаты, якія гэта бачылі. Факт галасаваньня супраць ратыфікацыі пацьвярджае і сам Ціхіня.

Не. Перамовы і падпісаньне адбыліся ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі (Пружанскі раён). Пабудаваная ў XIII стагодзьдзі вежа ня мае дачыненьня да падпісаньня Белавескіх пагадненьняў.

Не. Перамовы і падпісаньне адбыліся ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі (Пружанскі раён). Аднак паколькі гэта было на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці, першыя некалькі дзён у сусьветнай прэсе ўжывалі тэрмін «Берасьцейскае пагадненьне».

Так. Падпісаньне адбылося ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі (Пружанскі раён), у будынку, пабудаваным у 1950-я гады для кіраўнікоў СССР, якія спыняліся тут, калі прыяжджалі на паляваньне ў Белавескую пушчу.

Не, пабрацімам Кіеву Менск стаў у 1997 годзе. Менск стаў месцам разьмяшчэньня кіруючых органаў СНД.

Так. Пад штаб-кватэру быў аддадзены будынак Менскага абкаму КПБ (дзейнасьць КПБ-КПСС была спыненая ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці 25 жніўня 1991 г.).

Не. Званьня гораду-героя, нададзенага Менску ўказам прэзыдыюму ВС СССР у 1974, Менск ніхто не пазбаўляў. Менск стаў месцам разьмяшчэньня кіруючых органаў СНД.