Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета, яшчэ 418 мігрантаў вылецелі ў Ірак. Найважнейшае за 28 лістапада


Акцыя памяці у гонар беларускага журналіста Паўла Шарамета. Кіеў, 28 лістапада 2021
Акцыя памяці у гонар беларускага журналіста Паўла Шарамета. Кіеў, 28 лістапада 2021

Падзеі 28 лістапада.

У Кіеве на месцы гібелі беларускага журналіста Паўла Шарамета беларускія і ўкраінскія журналісты ўшанавалі ягоную памяць — 28 лістапада яму споўнілася бы 50 гадоў.

«Вось ужо 4 месяцы Літва сутыкаецца з наўмысным, цынічным і небясьпечным гібрыдным нападам, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі», — заявіла Старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен.

Уначы на 28 лістапада зь Менску ў Ірак вылецеў пяты надзвычайны і гуманітарны рэйс іракскіх авіяліній, прызначаны для эвакуацыі мігрантаў, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што 27 лістапада на ўчастку памежнай заставы «Відзы» Полацкага памежнага атраду знойдзены труп мужчыны афра-азіяцкай зьнешнасьці ўзростам каля 30 гадоў.

Палітзьняволеная каардынатарка валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісьце, што ёй прад’явілі канчатковыя абвінавачваньні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У Беларусі прапанавана ўнесьці папраўкі ў заканадаўства, з тым, каб завочна выносіць прысуд у крымінальных справах апазыцыянэраў, якія пакінулі краіну, заявіў у этэры тэлеканалу СТВ у нядзелю дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч.

Сёньня ўвечары, з пачаткам яўрэйскага Сьвята сьвятла — Ханукі — пачаўся Беларуска-яўрэйскі фэстываль, які пройдзе ў рэжыме онлайн да 6 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG