Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Алея беларускай дэмакратыі» зьявілася ў цэнтры Вільні. ФОТА


«Алея беларускай дэмакратыі» ў Вільні.
«Алея беларускай дэмакратыі» ў Вільні.

У віленскім раёне Жвярынас беларускія і літоўскія палітыкі, журналісты, грамадзкія дзеячы заклалі «Алею беларускай дэмакратыі» — 16 рабінавых дрэваў, па адным сажанцы на кожны месяц пасьля падзеяў жніўня 2020 году.

«Мы хочам нагадаць, што галоўная мэта жыхароў Беларусі — новыя дэмакратычныя выбары. Пакуль яны не адбыліся, грамадзянам пагражае перасьлед і жорсткія парушэньні правоў, а Эўразьвязу — непрагназаваныя і бесчалавечныя гібрыдныя атакі», — цытуе Delfi дэпутата літоўскага парлямэнту Гедруса Сурпліса.

Дрэўца ад Андрэя Бастунца і Беларускай асацыяцыі журналістаў
Дрэўца ад Андрэя Бастунца і Беларускай асацыяцыі журналістаў

Удзел у сымбалічнай імпрэзе сярод іншых узялі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і кіраўнік Літоўскага саюзу журналістаў Дайнюс Радзявічус.

Алея зьявілася на набярэжнай ракі Вяльлі (Нярыса), недалёка ад будынку Сэйма Літвы. Паводле ініцыятараў, увесну высадзяць новыя дрэвы, і зноў — па колькасьці месяцаў ад жніўня мінулага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG