Масква заклікае да дыялёгу ўладаў Беларусі краіны і апазыцыі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Boeing 747-446 кампаніі Iraqi Airways вылецеў зь менскага аэрапорту ў Ірак.
У пытаньні аб мігрантах на мяжы Польшчы і Беларусі Нямеччына не дзейнічае ў адзіночку, заявіла крыніца ва ўрадзе Нямеччыны, камэнтуючы словы прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Эйсмант аб нібыта дасягнутых Лукашэнкам і Мэркель дамоўленасьцях.
Суды ў Беларусі працягваюць караць беларусаў за пратэсты, сілавікі далей арыштоўваюць паводле палітычных матываў.
Дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай і былому кіраўніку кампаніі Дзьмітрыю Наважылаву прад’явілі новыя абвінавачаньні — у «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня».
Тэрмін затрыманьня Паўла Белавуса скончыўся 18 лістапада, але яго ня вызвалілі, а зноў павезьлі ў РУУС.
Генпракуратура зьбіраецца перасьледаваць кіраўнікоў Польшчы «за прапаганду вайны».
Ратавальнікі Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі паведамілі 18 лістапада, што ўначы яны дапамаглі тром людзям і ад іх даведаліся аб сьмерці дзіцяці.
Беларускі апэратар магістральнага нафтаправоду «Дружба» — «Гомельтранснафта Дружба» — аднавіў плянавыя аб’ёмы прапампоўваньня расейскай нафты ў кірунку Польшчы пасьля двухдзённага зьніжэньня на 7%.
Польшча выставіла Беларусі ўльтыматум адносна чыгуначнага пункту пропуску ў Кузьніцы.
У Польшчы заявілі, што працягваюць дапамагаць беларусам, якія апынуліся пад небясьпекай ва ўласнай краіне.
Міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі (G7) і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў галіне замежнай палітыкі асудзілі дзеяньні кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь міграцыйным крызісам на межах.