Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны» выклалі зьвесткі пра званкі у міліцыю; расейскія навукоўцы падпісаліся ў падтрымку беларуса. Найважнейшае за 6 лістапада


Палітзьняволены студэнт Арцём Баярскі, за вызваленьне якога падпісаліся 47 навукоўцаў Расейскай акадэміі навук
Палітзьняволены студэнт Арцём Баярскі, за вызваленьне якога падпісаліся 47 навукоўцаў Расейскай акадэміі навук

Падзеі 6 лістапада.

«Кібэрпартызаны» выклалі зьвесткі пра 1440 званкоў у міліцыю з паведамленьнямі аб пратэстоўцах

Аляксандар Лукашэнка хоча абавязаць лекараў адпрацоўваць 10 гадоў пасьля атрыманьня адукацыі

15 акадэмікаў, 26 членаў-карэспандэнтаў і 6 прафэсараў Расейскай акадэміі навук выступілі з адкрытым лістом з нагоды перасьледу беларускага студэнта Арцёма Баярскага

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацьвердзіла крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні B з нэгатыўным прагнозам

Улады Іраку прынялі рашэньне закрыць два ганаровыя консульствы Беларусі

6 лістапада — дзень народзінаў галоўнай рэдактаркі самага папулярнага беларускага інтэрнэт-парталу Марыны Золатавай. Яго Марына сустрэне за кратамі, у СІЗА № 1, дзе яна ўжо паўгода. Мы пагутарылі з 18-гадовай дачкой Марыны — Надзеяй Кішкурнай, якая сёлета стала студэнткай Акадэміі мастацтваў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG