Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катастрофа ў Расеі самалёта беларускай кампаніі; абвяшчэньне «Белсата» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Найважнейшае за 3 лістапада


Месца катастрофы беларускага самалёта АН-12 кампаніі «Гродна»
Месца катастрофы беларускага самалёта АН-12 кампаніі «Гродна»

Падзеі 3 лістапада.

Пад Іркуцкам у Расеі разьбіўся самалёт АН-12 авіякампаніі «Гродна», які ляцеў зь Якуцку ў Іркуцк. На борце знаходзіліся 7 чалавек, усе яны загінулі. У складзе экіпажа былі трое беларусаў — штурман Андрэй Сяргееў, інжынэры Дзьмітры Гарманенка і Максім Карпук

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» і забараніла дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі «групы грамадзян, абʼяднаных інтэрнэт-рэсурсамі „Белсат“»

Суд Цэнтральнага раёну Гомля 3 лістапада вынес прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку і валянтэрцы «Вясны» Тацяне Ласіцы

У Менскім гарадзкім судзе аднавіўся працэс над палітзняволеным блогерам і актывістам анархічнага руху Мікалаем Дзядком

У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян з палітычных прычынаў. Свабода вядзе хроніку падзей і прысудаў

Пра загад зьняць усе абвесткі пра масачны рэжым і спыніць гукавыя апавяшчэньні паведамілі супрацоўнікі некалькіх менскіх гандлёвых цэнтраў

Пастанова Савету міністраў № 622 прадугледжвае працяг ад 4 лістапада да 4 траўня 2022 году забароны на ўвоз і рэалізацыю тавараў «недружалюбных вытворцаў»

У кнізе «Мова 404» сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага нямала праблемаў

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб будаўніцтве ўмацаваньня на дзяржаўнай мяжы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG