Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новае апытаньне кіраўнікоў беларускіх ІТ-кампаній паказала іх пэсымізм у ацэнцы бізнэс-клімату


Офіс ІТ-кампаніі, ілюстрацыйнае фота
Офіс ІТ-кампаніі, ілюстрацыйнае фота

Згодна з апытаньнем асацыяцыі Belarus IT Companies Club (BICC), за год прыкметна вырасла прысутнасьць беларускіх IT-кампаній у іншых краінах.

У дасьледаваньні, апублікаваным на сайце BICC , удзельнічалі 120 уласьнікаў і кіраўнікоў фірмаў, большасьць якіх маюць статус рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій і арыентуюцца на экспарт паслуг.

Паводле абнародаваных вынікаў, у параўнаньні з кастрычнікам 2020 году на 11% павялічылася колькасьць кампаній, якія маюць замежныя прадстаўніцтвы, і на 9% стала больш тых, хто плянуе іх адкрыць.

Пабольшала юрыдычных асобаў, якія падтрымліваюць ідэю разьмяшчэньня часткі работнікаў у іншых краінах: 30% ужо гэта зрабілі, 22% на этапе плянаваньня.

Пры гэтым рэспандэнты спрагназавалі, што рэлякацыя або працягнецца з той жа хуткасьцю, або ўзмоцніцца (63%). Найбольш запатрабаваныя краіны для адкрыцьця дадатковага офісу — Украіна, Польшча, Літва.

Большасьць апытаных адзначаюць стабільнасьць свайго фінансавага становішча, нягледзячы на вонкавыя фактары. Хоць і ўказвалі на праблемы ў дзелавых стасунках з кліентамі, а таксама з прыёмам плацяжоў з-за мяжы. У такой сытуацыі апынуліся 44% рэспандэнтаў.

Таксама вырас узровень пэсымізму ў ацэнцы бізнэс-клімату ў Беларусі: 80% рэспандэнтаў лічаць, што ўмовы для IT-сэктару пагоршацца. Найбольшыя асьцярогі выклікае рызыка адмены льготаў для ПВТ, ад чаго рэзыдэнты ня змогуць захаваць дастатковую рэнтабэльнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG