Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Microsoft: расейскія хакеры разгарнулі буйнамаштабны напад на кампутарныя сыстэмы ЗША


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Кампанія Microsoft паведаміла ў сваім блогу, што расейскае агенцтва, якое стаяла за леташняй буйнамаштабнай кібэратакай на фірму SolarWinds, сёньня ажыцьцяўляе цэлую хвалю нападаў на кампутарныя сыстэмы ЗША і што гэтыя дзеяньні накіраваны на сотні кампаній і арганізацый.

24 кастрычніка кампанія Microsoft заявіла, што апошняя хваля нападаў расейскай групы Nobelium нацэлена на «гандлёвых пасярэднікаў і іншых пастаўшчыкоў тэхналягічных паслуг» хмарных сэрвісаў. Па словах кампаніі, гэтыя напады — частка больш шырокай кампаніі, якая пачалася мінулым летам. Microsoft таксама паведамляе, што ў пэрыяд з 1 ліпеня па 19 кастрычніка яна апавясьціла 609 кліентаў аб тым, што яны зазналі напад. Як паведаміла Microsoft выданьню New York Times, толькі невялікі працэнт падобных спроб аказаўся пасьпяховым.

Зьвязацца з прадстаўнікамі службаў кібэрбясьпекі ЗША для пацьверджаньня названай інфармацыі не ўдалося.

Афіцыйныя асобы ЗША пацьвердзілі New York Times, што хваля хакерскіх нападаў, аб якой ідзе гаворка, адбываецца проста цяпер; высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі, які гаварыў на ўмовах ананімнасьці, назваў яе «нескладанымі, звычайнымі апэрацыямі, якія можна было б прадухіліць, калі б пастаўшчыкі хмарных паслуг укаранілі базавыя мэтады кібэрбясьпекі».

Паводле яго слоў, якія прыводзіць кампанія Microsoft, названыя дзеяньні — «яшчэ адно сьведчаньне таго, што Расея імкнецца атрымаць доўгатэрміновы сыстэматычны доступ да розных пунктаў тэхналягічнага ланцужка паставак і стварыць мэханізм для адсочваньня — сёньня ці ў будучыні — цэляў, якія зьяўляюцца цікавымі для ўраду Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG