Гэта мінімум 11 чалавек, інфармацыя пра якіх пацьвердзілася.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманьні адбыліся паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу 356 (здрада дзяржаве) і 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Санкцыя паводле гэтых артыкулаў прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.