Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рэкорд ліку новых хворых на COVID-19; прэзыдэнты Польшчы і Літвы ў ААН асудзілі рэжым Лукашэнкі. Найважнейшае за 22 верасьня


Валянцін Церанкевіч, затрыманы сёньня лідэр страйкаму на горадзенскім "Хімвалакне"
Валянцін Церанкевіч, затрыманы сёньня лідэр страйкаму на горадзенскім "Хімвалакне"

Падзеі 22 верасьня

Міністэрства здароўя прыпыніла правядзеньне прафіляктычных мэдычных аглядаў з 21 верасьня. Прычына — павелічэньне колькасьці хворых на COVID-19

У Беларусі працягваюцца затрыманьні рабочых, якія заяўлялі пра страйк

У Беларусі штодня выносяць прысуды ў крымінальных справах супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. Сярод асуджаных праграмісты, футбалісты, музыкі, палітыкі, чыноўнікі — прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадзтва

Пракуратура Горадзенскай вобласьці вырашыла абмежаваць доступ да горадзенскага інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life

IT-кампанія PandaDoc прыцягнула новыя інвэстыцыі, і цяпер яе ацэньваюць больш як у мільярд даляраў

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з трыбуны ААН заклікаў вызваліць палітычных вязьняў у Беларусі і заявіў, што Польшча не саступіць у міграцыйным крызісе

На мяжы Беларусі з суседнімі краінамі на захадзе і паўночным захадзе працягваецца міграцыйны крызіс. Штодня мігранты робяць спробы трапіць у Эўразьвяз нелегальна

Ад 22 верасьня прасіць прыстанішча ў Літве можна ў амбасадзе гэтай краіны ў Беларусі

Два агенцтвы ААН запатрабавалі даць неадкладны доступ да заяўнікаў на прыстанішча, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой

Непадалёк вёскі Лесьнікі Кіеўскай вобласьці з аўтамата абстралялі аўтамабіль Сяргея Шэфіра, першага дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG