Партыя «Единая Россия», сьведчаць папярэднія вынікі праведзеных 17–19 верасьня выбараў у Дзярждуму, захавае канстытуцыйную большасьць. Пасьля падліку больш як 85% бюлетэняў «Единая Россия» атрымлівае амаль 50 адсоткаў галасоў па партыйных сьпісах.
Галоўны рэдактар і кіраўнік маркетынгавага аддзелу «Нашай нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко ўжо два месяцы адбылі ў СІЗА, іх ня вызвалілі. За гэты час Сьледчы камітэт ня змог скончыць расьсьледаваньне, таму меру стрыманьня падоўжылі яшчэ на месяц.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль прызнаў цёплую сустрэчу з Лукашэнкам у студзені 2021 году найбольшым правалам у сваёй кар'еры.
Міністэрства замежных спраў Украіны лічыць незаконным асуджэньне на тры гады пазбаўленьня волі грамадзяніна Ўкраіны Міхайлы Феранца і патрабуе ад беларускіх уладаў тэрмінова яго вызваліць.
19 верасьня польскія памежнікі знайшлі 3 трупы мігрантаў на мяжы, беларускія паведамілі пра 1 знойдзены труп са свайго боку мяжы. Польскі бок кажа, што беларускія памежнікі не рэагавалі на апавяшчэньні пра цела на зямлі.
Матэвуш Маравецкі, кіраўнік польскага ўраду, заявіў 20 верасьня, што масавым наплывам мігрантаў, якія спрабуюць зь Беларусі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы, кіруюць зь Менску і Масквы.
Падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Расеі, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях «Захад-2021» у Беларусі, выпраўляюцца да месцаў пастаяннай дысьлякацыі.
Міністэрства здароўя афіцыйна прызнала чацьвёртую хвалю COVID-19 у Беларусі.
З 20 па 30 верасьня фэстываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне» прадстаўляе сучасныя і вострасацыяльныя фільмы. Фэстываль адбудзецца сёмы раз — ужо другі раз ён пройдзе онлайн.