Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шрайбман пра санкцыі, Пазьняка, памілаваньне і інтэграцыю


Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман

Хто ня хоча дыялёгу — Менск ці Захад? Ці мае рацыю Зянон Пазьняк у крытыцы заходніх санкцыяў? Пакет новых саюзных праграмаў — сьмерць сувэрэнітэту Беларусі ці чарговая бурбалка?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказаў палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Шрайбман

  • Ніхто ні з кім ня хоча размаўляць.
  • Ня хоча Захад вяртацца да торгу палітвязьнямі трэці раз.
  • Ня хоча даваць Лукашэнку трэці раз ускоснае прызнаньне, якое суправаджае пачатак перамоваў, публічных ці непублічных, адклікаючы фактычна непрызнаньне яго легітымнасьці.
Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман
  • Ня хоча Лукашэнка камунікаваць зь людзьмі, якіх ён шчыра лічыць ініцыятарамі чарговай спробы яго зрынуць.
  • Цяпер няма сур’ёзнай матывацыі з абодвух бакоў.
  • З аднаго боку ёсьць сыгнал — калі вы вызваліце ўсіх палітвязьняў, мы, магчыма, ня будзем уводзіць новых санкцыяў, але захаваем патрабаваньне новых выбараў.
  • А з другога боку, заявы — што пакуль вы ня здымеце санкцыі, наагул няма пра што размаўляць.
  • Амністыю мы можа і правядзем, але не для вас.
  • А для вас у нас дамова аб інтэграцыі з Расеяй.
  • Цяпер фаза падвышэньня адно для аднаго цаны канфрантацыйных дзеяньняў.
  • Лукашэнка спрабуе найперш для суседзяў падвысіць цану іх палітыкі супраць яго.
  • І Захад сваімі санкцыямі спрабуе падняць для яго цану ягоных дзеяньняў.
  • Гэта яшчэ ня тая фаза, калі пачынаюцца перамовы.
  • Погляд Пазьняка ў пытаньні санкцыяў аднабаковы.
  • Тое, што ў санкцыяў ёсьць другасныя эфэкты, не азначае, што гэта адзіныя эфэкты, якія санкцыі маюць.
  • Многія ў дыскусіі з Пазьняком прыгадвалі прыклады, калі санкцыі прыводзілі да вызваленьня палітвязьняў.
  • Адносна Беларусі былі санкцыі, прывязаныя да вызваленьня палітвязьняў, Менск вызваляў іх тады, калі прыпякала на «ўсходнім фронце».
  • Ёсьць міжнародны досьвед, калі санкцыі прыводзілі да зьмены рэжыму (ПАР), паскаралі зьмену рэжымаў (Югаславія), саджалі рэжымы за стол перамоваў (Лібія, Іран, Вэнэсуэла).
  • У санкцыяў няма бясспрэчнай гісторыі посьпеху.
  • Яны — двусечная зброя, гэта як хіміятэрапія супраць раку.
  • Яна не заўсёды пасьпяхова лечыць анкалягічную хваробу і часта наносіць шкоду арганізму.
  • Але бывае, што ў дактароў няма іншых опцыяў.
  • І ў Захаду сёньня няма іншых опцыяў рэакцыі на тое, што робіць Лукашэнка.
  • Калі глядзець рэалістычна, альтэрнатыва санкцыям — гэта не рабіць нічога.
  • Ніхто Лукашэнку не прапануе мільярды даляраў за добрыя паводзіны.
  • Тады застаецца выкарыстоўваць бізун.
  • Заходнія палітыкі не жывуць у сьвеце Realpolitik, моднага ў постсавецкіх краінах.
  • У гэтых палітыкаў ёсьць выбарнікі, ёсьць мэдыя, якія на іх ціснуць, і яны вымушаныя рэагаваць.
  • Не рабіць нічога — гэта ідэя, адарваная ад заходняй палітычнай рэальнасьці.
  • У санкцыяў няма адзінай мэты — прымусіць Лукашэнку стаць мілым.
  • У іх ёсьць мэта — паказаць яму і ўсім астатнім падобным лідэрам, што ў падобных учынкаў ёсьць цана, што за такія ўчынкі будзе пакараньне.
  • Па сутнасьці, гэта публічная лупцоўка, асабліва ў гісторыі з Ryanair.
  • І другая мэта — гэта стрымліваньне.
  • Мы ня ведаем, як бы паводзіла сябе ўлада, калі б санкцыяў не было.
  • Я гатовы паспрачацца, што калі б ЭЗ і ЗША ў адказ на рэпрэсіі наагул ня ўводзілі б санкцыяў, то вынік быў бы горшы.
  • Калі б у адказ на Крым і Данбас не было санкцыяў адносна Расеі, то ці спыніліся б расейцы там, дзе яны спыніліся?
  • Калі б адносна Беларусі ня ўводзілі санкцыяў, магчыма, палітвязьняў было б не 700, а 7000.
  • Калі Лукашэнка так клапоціцца пра сувэрэнітэт краіны, то ён мог бы саступіць Эўразьвязу.
  • Калі ён не саступае дзеля сваёй улады ў цяперашнім фармаце, то прычыну паглыбленьня залежнасьці ад Расеі трэба шукаць ня ў санкцыях, а ў нежаданьні Лукашэнкі ісьці на кампрамісы.
  • Я дапускаю, што калі б пачаўся востры канфлікт паміж беларускімі і расейскімі ўладамі, які мог бы прывесьці да страты беларускага сувэрэнітэту, то пазыцыя ЭЗ магла б стаць мякчэйшай.
  • Але на лёгіку «калі вы будзеце нас ціснуць санкцыямі, мы здадзім сувэрэнітэт, таму што мы патрыёты», Захад паддавацца ўжо ня будзе.
  • Калі Лукашэнка некага памілуе, то на Захадзе будуць розныя галасы.
  • Будуць краіны, якія скажуць, што нельга зноў уступаць у гэты торг толькі таму, што ён пачаў часткова выконваць адну з умоваў Захаду.
  • Але будуць і краіны, якія пабаяцца «спалохаць» добры трэнд. І яны палічаць, што трэба скарыстацца пачаткам гэтага трэнду.
  • І можа ня скласьціся кансэнсус на карысьць новага пакету санкцыяў.
  • Апошнім часам у Лукашэнкі не было раздражняльніка, які б зрабіў памілаваньне іміджава недапушчальным.
  • Калі б 10 верасьня ўвялі новы пакет санкцыяў, вызваленьне палітвязьняў праз тыдзень выглядала б як «прагнуўся».
  • Але апошнія санкцыі былі ўведзеныя ЗША 9 жніўня.
  • Так што памілаваньні магчымыя, тым больш што і Прэс-клюб вызвалілі, і спынілі справу Pandadoc, вызвалілі Павалішава.
  • Пуцін шчыра лічыць недарэчнасьцю існаваньне незалежных Беларусі і Ўкраіны.
  • Было б дзіўна, каб ён ці Лукашэнка казалі, што палітычнай інтэграцыі ніколі ня будзе.
  • Яна запісаная ў дамове аб стварэньні саюзнай дзяржавы, Лукашэнка яе падпісаў, Пуцін падпісаў ратыфікацыйны дакумэнт да яе.
  • Пяскоў сказаў — інтэграцыя не азначае, што абʼядноўваемся, яна азначае, што мы збліжаемся.
  • Лукашэнку нават не давядзецца хітраваць.
  • У тым, што яны падпісалі, няма абавязаньняў, зь якіх давядзецца выкручвацца.
  • Магчыма, расейскія чыноўнікі вырашылі, што варта падпісаць тое, што ўзгоднена, а рэальнай інтэграцыяй займацца ў вучэбна-баявых цэнтрах і ў партах Ленінградзкай вобласьці.
  • Ніякага агульнага праўнага поля гэтыя саюзныя праграмы не ствараюць.
  • Размова ідзе пра збліжэньне нацыянальных праўных палёў.
  • Гэта ўсё кшталту дымавой заслоны.
  • Глядзець трэба не туды.
  • Крэмль актывізаваў інстытуцыйныя мэханізмы прывязкі ўжо постлукашэнкаўскай Беларусі.
  • Гэта адбываецца і ў вайсковай сфэры, і ў лягістычнай.
  • Пуцін робіць стаўку на інстытуцыйныя мэханізмы прывязкі постлукашэнкаўскай Беларусі.
  • Каб у наступнай улады, незалежна ад таго, хто гэта будзе, свабода манэўру была яшчэ меншая.
  • «Дарожныя мапы», саюзныя праграмы — гэта відавочна ня той мэханізм, на які Крэмль робіць стаўку.
  • Расея разьлічвае на больш надзейныя «якары».

Што было раней

  • 2 верасьня. Уладзімер Макей: Эўразьвяз адмаўляецца правесьці кансультацыі па пытаньнях нелегальнай міграцыі, хоць Беларусь прапануе зрабіць гэта з красавіка
  • 12 верасьня. Аляксандар Лукашэнка: Пакуль ня будуць зьнятыя гэтыя бязмозглыя санкцыі і прыніжэньне нашых патрыятычных людзей, размаўляць зь імі (з Захадам — РС) ня будзем, на калені ня станем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG