Пра тое, як гэта было — у архіўным выпуску спэцпраекта «90-я. Forever», у якім удзельнічаюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Сьцісла:
- Надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савета была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэпутаты (усяго больш як 80).
- Дэпутат Аляксандар Лукашэнка таксама паставіў подпіс пад заявай аб скліканьня сэсіі, але ў часе галасаваньня за незалежнасьць нават не рэгістраваўся, хаця і знаходзіўся ў Авальнай залі.
- Прэзыдыюм ВС БССР хацеў правесьці сэсію за адзін дзень і разглядзець толькі два пытаньня — «Аб цякучым моманце» і «Аб Саюзным дагаворы». Апазыцыя БНФ прапанавала пакет заканадаўчых рашэньняў, якія надавалі канстытуцыйную сілу Дэклярацыі аб сувэрэнітэце.
- Спачатку прапановы Апазыцыі БНФ не прайшлі. Пералом наступіў, калі дэмакратычныя дэпутаты сагналі з трыбуны 1-га сакратара ЦК КПБ А. Малафеева. Старшыня ВС М. Дземянцей падаў у адстаўку, і сэсію далей вёў ягоны першы намесьнік Станіслаў Шушкевіч.
- Пасьля выступу Пазьняка, у якой ён казаў пра нязьменны імпэрскі курс Расеі цяпер ужо пад кіраўніцтвам Ельцына, 256 дэпутатаў прагаласавалі за незалежнасьць Беларусі.
- Падзея 25 жніўня 1991 года ў афіцыйнай гістарыяграфіі замоўчваецца, бо, па-першае, гэта была рэвалюцыя, а па-другое, афіцыйная прапаганда імкнецца адлічваць незалежнасьць Беларусі ад 1994, калі прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.