Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аэрапорце Кабулу адбылася перастрэлка, ёсьць ахвяры


Брытанскія і канадзкія жаўнеры ў аэрапорце Кабулу дапамагаюць афганцу ўскараскацца на сьцяну. Ілюстрацыйнае фота
Брытанскія і канадзкія жаўнеры ў аэрапорце Кабулу дапамагаюць афганцу ўскараскацца на сьцяну. Ілюстрацыйнае фота

У перастрэлку былі ўцягнутыя амэрыканскія і нямецкія вайскоўцы. Загінуў адзін прадстаўнік афганскіх сіл бясьпекі.

У Міжнародным аэрапорце Кабулу імя Хаміда Карзая адбылася страляніна паміж афганскімі сіламі бясьпекі і невядомымі нападнікамі. Пра гэта 23 жніўня, паведаміла ў Twitter аб’яднанае апэратыўнае камандаваньне сіл бундэсвэра.

Паводле справаздачы бундэсвэра, невядомыя нападнікі пачалі абстрэльваць афганцаў, а таксама амэрыканскіх і нямецкіх салдат. У выніку адзін з прадстаўнікоў афганскіх сіл бясьпекі быў забіты, яшчэ трое параненыя. Ніхто з вайскоўцаў ЗША і Нямеччыны не пацярпеў.

Афіцыйны прадстаўнік NATO раней паведаміў, што за апошнія сем дзён у аэрапорце Кабулу і яго ваколіцах загінулі сама меней 20 чалавек. Паводле відавочцаў, адных застрэлілі, іншыя загінулі ў цісканіне, перадало агенцтва AFP.

  • Радыкальны рух «Талібан» узяў пад кантроль Кабул 15 жніўня і кантралюе большую частку Афганістану. Іншаземцы і афганцы, якія супрацоўнічалі з замежнымі прадстаўніцтвамі, спрабуюць выехаць з краіны. Сам аэрапорт знаходзіцца пад аховай амэрыканскіх вайскоўцаў і іх саюзьнікаў.
  • Тымчасам талібы абвясьцілі амністыю ў дачыненьні да ўрадавых чыноўнікаў. Прадстаўнік талібаў заявіў, што амністыя распаўсюджваецца на прэзыдэнта Гані і віцэ-прэзыдэнта Салеха, якія пакінулі краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG