Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн і Мэркель дамовіліся вывезьці з Афганістану максымальную колькасьць людзей, якія апынуліся ў небясьпецы


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абмеркавалі будучае ўзаемадзеяньне бундэсвэру і амэрыканскіх вайскоўцаў у аэрапорце Кабулу.

Нямеччына і ЗША дамовіліся шчыльна супрацоўнічаць у сытуацыі ў Афганістане. Яны правялі тэлефонную размову аб гэтым, піша Deutsche Welle.

Афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфэн Зайбэрт паведаміў, што лідэры дзьвюх краін маюць супольную думку, што з Афганістану варта «вывезьці як мага больш людзей, якія маюць патрэбу ў абароне». Мэркель асабліва падкрэсьліла, што Бэрлін бачыць неабходнасьць гарантаваць бясьпеку як мага большай колькасьці афганскіх грамадзян, якія супрацоўнічалі зь Нямеччынай.

Пасьля зьмены ўлады ў Афганістане і пагаршэньня становішча зь бясьпекай у гэтай краіне Ангела Мэркель правяла таксама тэлефонныя гутаркі з прэзыдэнтамі Ўзбэкістану, Пакістану і эмірам Катару.

«Падчас тэлефонных размоў фэдэральны канцлер пацьвердзіла патрабаваньні да „Талібану“ адмовіцца ад гвалту, выконваць правы чалавека і забясьпечыць свабодны праход усім тым, хто хоча пакінуць Афганістан», — сказаў Зайбэрт.

Талібы занялі Кабул 15 жніўня, да таго заняўшы ўсе ключавыя гарады краіны. Аэрапорт у сталіцы Афганістану пад кантролем сілаў міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША. Паводле першапачатковага графіку, да 31 жніўня яны павінны быць выведзеныя з краіны. Цяпер яны забясьпечваюць эвакуацыю.

Паводле Reuters, за апошнія трое сутак з краіны вайсковымі самалётамі вывезьлі каля 2200 чалавек — гэта супрацоўнікі заходніх дыпмісіяў, а таксама афганцы, якія ратаваліся ад улады талібаў. Талібы не спрабуюць узяць аэрапорт штурмам, аднак, паводле паведамленьняў, перашкаджаюць афганцам, якія хочуць дабрацца да аэрапорту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG