Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: «Голас БелаПАН заглушыць не атрымаецца»


У рэдакцыі БелаПАН ў сакавіку 2021 года
У рэдакцыі БелаПАН ў сакавіку 2021 года

Чаму БелаПАН стаў чарговай мішэньню ў кампаніі зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці? Ці магчыма стварыць беларускае інфармацыйнае агенцтва за мяжой? Як можа зьмяніцца палітычная сытуацыя ў Беларусі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі.

Класкоўскі

  • Лукашэнка адкрытым тэкстам сказаў падчас «Вялікай размовы» 9 жніўня, што «дэструктыўныя мэдыя» зачышчалі і зачышчаць будзем. Гэтак сілавікі і дзейнічаюць.
  • Улады зьнішчаюць незалежныя мэдыя.
Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі
  • Я не хачу гаварыць пра БелаПАН у мінулым часе.
  • Досьвед Tut.by і «Нашай нівы» паказвае, што там частцы калектываў удалося на іншай плятформе, збольшага з-за мяжы, аднавіць працу. І голас БелаПАНу заглушыць не атрымаецца.
  • БелаПАН быў створаны Алесем Ліпаем у 1991 годзе, калі развальваўся СССР. У іншыя часы мо і не ўдалося б зарэгістраваць.
  • Тады быў час палымянай публіцыстыкі, але Ліпай стварыў інфармагенцтва паводле строгіх канонаў — ніякіх эмоцыяў, сухая аб’ектыўная правераная інфармацыя.
  • На наш кантэнт падпісваліся, у БелаПАНе зь першых крокаў была манэтызацыя. Дзяржава нам грошай не давала, наадварот, БелаПАН плаціў падаткі.
  • Наш прадукт куплялі і іншыя мэдыя, і амбасады. Ва ўладзе былі людзі, зацікаўленыя ў нашай інфармацыі.
  • Але пасьля жніўня 2020 году там, відаць, вырашылі, што дэструктыўная роля незалежных мэдыя больш істотная, чым зваротная сувязь. БелаПАН сілавікі чапалі неаднойчы ў мінулым, яшчэ калі быў жывы Ліпай.
  • Была крымінальная справа супраць яго, была «справа БелТА», у якой фігуравалі і цяперашняя кіраўніца кампаніі Ірына Леўшына, і іншыя супрацоўнікі.
  • Сёлета ў студзені ў БелаПАНе быў ператрус у справе вядомага мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава.
  • Калі пачаўся татальны пагром — Tut.by, «Нашай нівы», Радыё Свабода, можна было зразумець, што справа часу, калі прыйдуць граміць БелаПАН, каб ня даць працаваць нармальна ў Беларусі.
  • Лукашэнка ж не сказаў, што мы папалохаем мэдыя, ён сказаў — зачысьцім.
  • Інфармацыйныя агенцтвы, кампаніі маюць сваю спэцыфіку.
  • Перашкаджалі працы БелаПАН і раней. З агенцтвам спынялі сувязі дзяржаўныя структуры.
  • Мы бачылі, што на апошняй «Вялікай размовы» былі толькі карэспандэнты дзяржаўных мэдыя і некалькі журналістаў замежных СМІ, якія прыехалі з-за мяжы. З кастрычніка 2020 году ў Беларусі не засталося акрэдытаваных замежных журналістаў.

Што было раней

  • Раніцай 18 жніўня сілавікі прыйшлі з пастановамі на ператрус да шэрагу журналістаў інфармацыйнага агенцтва.
  • Аб правядзеньні ператрусу пасьпелі паведаміць журналістка Ірына Турчына, рэдактар інтэрнэт-газэты БелаПАН Naviny.by Аляксандар Зайцаў і бухгальтарка кампаніі Кацярына Боева.
  • Прайшоў ператрус і ў дырэктаркі і галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай.
  • Пасьля ператрусу ў кватэры Ірыну Леўшыну павезьлі на ператрус у рэдакцыю БелаПАН, паведаміла БАЖ.
  • Журналіста БелаПАН Захара Шчарбакова пасьля ператрусу дома павезьлі на допыт.
  • Паводле неафіцыйнай інфармацыі БАЖ, ператрус прайшоў і ў былога дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава, потым яго адвезьлі на допыт. Пасьля допыту яго адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
  • Наважылаў быў выканаўцам абавязкаў дырэктара БелаПАН пасьля сьмерці заснавальніка агенцтва Алеся Ліпая ў жніўні 2018 году. У студзені 2021-га Наважылаў звольніўся на ўласнае жаданьне.
  • Намесьнік галоўнага рэдактара БелаПАН Аляксандар Зайцаў расказаў, што ператрус праводзіўся прыкладна на працягу гадзіны ў межах справы аб «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК).
  • Ірыну Турчыну адпусьцілі пасьля допыту, у яе забралі тэлефон, паведаміла БАЖ.
  • Пасьля ператрусу Турчыну павезьлі ў менскую ўправу сьледчага камітэту, дзе яна адмовілася ад дачы паказаньняў. Зь яе ўзялі падпіску пра невыдаваньне і адпусьцілі. Турчына знаходзіцца ў статусе сьведкі ў крымінальнай справе, паведамілі Naviny Online.
  • Сайт БелаПАН перастаў адкрывацца па абодвух сваіх адрасах belapan.by і belapan.com як у Беларусі, так і за мяжой. Паводле тэхнічнай інфармацыі, доступ да яго адключылі, а не абмежавалі на тэрыторыі Беларусі — браўзэры выдаюць паведамленьне, што ня знойдзены IP-адрас. Падобнае было ў свой час з парталам Tut.by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG