Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва разглядае ад мігрантаў з Азіі і Афрыкі каля 200 заяў на статус уцекача


Аўтамабіль беларускай памежнай службы суправаджае мігрантаў да мяжы зь Літвой
Аўтамабіль беларускай памежнай службы суправаджае мігрантаў да мяжы зь Літвой

Па словах прадстаўніка Сэйму, вяртаньне мігрантаў на радзіму можа заняць працяглы тэрмін.

Старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны ў Сэйме Літвы Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ўсе мігранты, якім не дадуць статус уцекача, мусяць вярнуцца. Аднак гэта можа заняць некалькі месяцаў, паколькі паміж Літвой і Іракам няма пагадненьня пра рэадмісію, піша Delfi.

Паводле Кашчунаса, у цяперашні час разглядаецца каля 200 заяў аб прадастаўленьні статусу ўцекача, але ўсе яны прызнаныя эканамічнымі мігрантамі.

З улікам практыкі іншых краін гэты працэс няпросты.

«Бываюць выпадкі, па вопыце краін Паўднёвай Эўропы, калі некаторыя людзі праводзяць у лягерах і год, і два. Краіны паходжаньня часта проста ня хочуць прымаць іх назад».

Па словах літоўскага дзяржаўнага чыноўніка, адна з самых вялікіх праблем заключаецца ў тым, што Ірак ня мае пагадненьня аб рэадмісіі з Эўразьвязам і ў прыватнасьці зь Літвою. Таму пакуль мігранты могуць апэратыўна вярнуцца толькі ў выпадку дабраахвотнай згоды і атрыманьне пэўнай сумы на адаптацыю.

Кашчунас перакананы, што сярод мігрантаў ёсьць укаранёныя асобы, якія дапамагаюць не разбурыць схемы бізнэсу па транспартаваньні мігрантаў. Такія людзі, на думку чыноўніка, адгаворваюць тых, хто хоча вярнуцца ў краіну паходжаньня. Яны ж зазвычай і ладзяць у лягерах беспарадкі.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі 4117 нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Гэта больш чым у 50 разоў перавышае леташні паказьнік. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася на мяжы з Латвіяй і Польшчай.

Вільня абвінавачвае ў правакаваньні міграцыйнага крызісу рэжым Лукашэнкі. Сьцьвярджаецца, што Менск вядзе такім чынам гібрыдную вайну супраць Літвы, якая дала прытулак былому кандыдату на пасаду беларускага прэзыдэнта Сьвятлане Ціханоўскай. Менск абвінавачаньні ў арганізацыі нелегальнай міграцыі адхіляе. Паводле Лукашэнкі, беларускі бок гатовы прымаць турыстаў з усходніх краін з эканамічных меркаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG